Музыка77

«Стары Ольса» выдаў у ЗША альбом «Вада, хмель і солад»

«Сёньня ў Амэрыцы выйшаў наш новы альбом! Праз два месяцы выйдзе на Радзіме! У нас сьвята! Праца трох гадоў скончана!», — напісаў у Фэйсбуку лідэр гурту «Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі.

Ужо тыдзень беларускія музыкі гастралююць па ЗША, гэта іх трэцяя паездка за акіян за апошні час. З прэзэнтацыяй альбому «Вада, хмель і солад» яны прабудуць там да канца кастрычніка, маюцца наведаць 15 штатаў ад заходняга да ўсходняга ўзьбярэжжаў. Праграма прадугледжвае як выступы на фэстах, так і сольныя канцэрты, піша радыё «Свабода».

Пасьля завяршэньня амэрыканскага ваяжу гурт прэзэнтуе альбом і для сваіх беларускіх прыхільнікаў — 19 лістапада ў менскім Палацы прафсаюзаў.

Паводле Зьмітра Сасноўскага, альбом «Вада, хмель і солад» — спроба аднавіць дух старажытнага застольля, паказаць, як бавілі час продкі беларусаў, што сьпявалі за сьвяточным сталом. Разам з тым, знайшлося месца шчымлівым баладам ды сур’ёзным гістарычным рэчам.

«Вада, хмель і солад» — ня проста новы альбом, гэта грунтоўнае падсумаваньне творчасьці некалькіх апошніх гадоў. Воляй лёсу, сустрэч і знаходак зьбіраўся матэрыял, апрацоўваўся, крышталізаваўся на канцэртах. І, нарэшце, ён запісаны ў студыі«, — падсумавалі музыкі «Старога Ольсы».

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране6

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу22

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране6

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць