Культура

Алесь Камоцкі. З бацькоўскай кружэлкі

Зь «Пералётных птушак» Ісакоўскага і Блантэра зьнік «бераг турэцкі». Дыскаграфія, Aist music, 2008, 2 CD.

У прыхільнасьці да савецкай песеннай спадчыны Камоцкі ўжо быў заўважаны ў папярэднай працы «Дах», дзе‑нідзе ў пройгрышах там «бродила одинокая гармонь»:).

Тое, што зрабіў Камоцкі мусіла б зьявіцца яшчэ з гадоў дваццаць таму, але тады савецкія шлягеры сьпяваліся пераважна на мове арыгіналу, а нешматлікія беларускія пераклады не прыжываліся. Мала веры ў тое, што прыжывецца «Самотны гарманіст» ці «Клён стары» ў перакладзе Камоцкага.

У гэтай працы закладзена іншае. Камоцкі не бяз посьпеху спрабуе выканаць звышзадачу, што стаіць перад сьпеваком, які бярэцца за выкананьне даўно вядомых песень . Ён пераасэнсоўвае «гарачую дзявятку» па‑свойму, а

некаторым песенькам надае беларускі кантэкст (зь «Пералётных птушак» Ісакоўскага і Блантэра зьнік «бераг турэцкі»:

«А я на зямлі застаюся
Чакаць маразы і сьнягі
У роднай сваёй Беларусі,
Дзе кожны куток дарагі».

Нельга не адзначыць і ансамбль памагатых, што надаў беларускім вэрсіям савецкіх гітоў надзвычайную сакавітасьць — баян Шувалава, скрыпка Карапецяна, гітара Змушкі, Івановіча, Шырына, а яшчэ гучаць клявішы, мандаліна, домра, клярнэт, саксафон… Гэтыя песьні маглі б стаць «двойчы народнымі», калі б загучалі ў якім сэрыяле ці шоў, бо (пера)створаныя з душой.

Другую кружэлку з трэкамі караоке можна разглядаць, як цудоўны падарунак для бацькоў і бацькоў бацькоў, незалежна ад іхнага стаўленьня да савецкага мінулага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адмовілася адкрыць справу па знікненні Анатоля Котава4

Як жонка Уладзіміра Пуціна яшчэ ў 1990‑я даведалася пра здрады мужа7

Павел Мажэйка: Нашая місія — зрабіць Беларусь нармальнаю краінаю2

Трамп зноў пераблытаў назвы краін: Арменія ваявала з Камбоджай14

У Стоўбцах правялі забег «Шляхам Якуба Коласа», каб папулярызаваць творчасць земляка. На рускую нават яго цытату пераклалі15

У Гродне парашутыста ветрам знесла ў ваду. На беразе мінакі проста глядзелі і чакалі, чым скончыцца2

З-за закрыцця мяжы з Польшчай у Беларусі ўзнік дэфіцыт кветак16

Як пазбегнуць гіпертэнзіі і што рабіць, калі лекі не дапамагаюць?3

750 чалавек адначасова займаліся ёгай на мінскім стадыёне «Дынама» ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць