Ежа77

Берасцейка знайшла спосаб выратаваць гарбуз. Гэты кекс — сапраўдная знаходка

Іна Хоміч вельмі смачна напісала пра сваю кулінарную вынаходку.

Увогуле, гарбузы — ежа для свіней. Я гэта добра ведаю, бо ў мае абавязкі ў школьныя гады ўваходзіла даставаць з іх семкі, каб пасля бабуля магла парэзаць гарбузы на буйныя лусты і, уклаўшы іх на вядро з бульбай, «зварэты свэнём». Пахла гэта ўсё так сабе, шчыра кажучы.

Пасля мне сталі трапляцца людзі, якія гатавалі гарбузы не свінням, а сабе. У маім разуменні яны былі не меншымі вычварэнцамі, чым аматары жабіных лапак.

І вось у мяне самой на стале гарбузовы кекс. Гатую другую восень запар, палюбіла за насычаны мядовы смак, пах спецый і апельсіна. Гарбуз тут не адчуваецца, таму магу з ім мірыцца.

Гатаваць кекс можна між іншым — гэта зусім ненапружна. Гарбуз трэба пачысціць і парэзаць на кубікі, а далей толькі скідваць усё ў міску. У мяне тут порцыя на 1400 грам гарбуза, але я дам, як у мяне ў рэцэпце, на 600 грам. Хоць гатаваць на 600 грам — гэта толькі на аднаго чалавека, скажу шчыра.

Нам патрэбны:

  • 600 грам гарбуза
  • 1 шклянка разынак
  • 2 ст.л. мёду
  • цэдра аднаго апельсіна
  • 1 шклянка цукру
  • цынамон
  • ванілін
  • мускатны арэх

Усё трэба добра змяшаць і паставіць ці ў мікрахвалёўку, ці на вадзяную баню на 5-10 хвілін, пакуль гарбуз не пусціць сок.

Пасля дадаём або шклянку мукі з разрыхляльнікам, або проста мукі і дзве чайныя лыжкі разрыхляльніку.

Выпякаць кекс трэба пры тэмпературы 180-200 градусаў каля паўгадзіны.

Зверху яго можна пасыпаць мукой ці пудрай. Нават мой кот умінае так, што за вушамі трашчыць.

А яшчэ адна адметнасць гэтага кекса ў тым, што ён заўсёды розны. То сухі, як звычайны кекс, то мокры, як яблычны пірог. Усё залежыць ад сорту гарбуза. Смачна ў любым выпадку, але я ўсё-ткі аддаю перавагу цвёрдым сартам гарбуза. Тады ён не распаўзаецца, а застаецца ў далікатных кавалачках, як цукаты.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара27

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў3

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?16

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай1

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа7

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара27

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць