Грамадства

ГУАМ становіцца паўнавартаснай рэгіянальнай арганізацыяй

Сёньня ў Кіеве прайшоў саміт ГУАМ - сустрэча прэзыдэнтаў Грузіі, Украіны, Азэрбайджану й Малдовы. Яны падпісалі статут новай міжнароднай арганізацыі, яка будзе называцца «За дэмакратыю і эканамічнае разьвіцьцё - ГУАМ». Сталы сакратарыят гэтай арганізацыі будзе разьмешчаны ў Кіеве. На саміце шмат казалі пра долю СНД са штаб-кватэрай у Менску.

ГУАМ у новым фармаце стане міжнароднай арганізацыяй, чый статут будзе зарэгістраваны ў ААН. Пра ГУАМ і раней казалі як пра альтэрнатыву СНД або супрацьвагу ЭўрАзЭС, а цяпер ГУАМ сапраўды робіцца такой жа паўнавартаснай рэгіянальнай арганізацыяй на постсавецкай прасторы.

Адначасова лідэры Грузіі, Украіны, Азэрбайджану й Малдовы працягваюць заяўляць, што саюз чатырох дзяржаваў ня ёсьць альтэрнатывай СНД, хаця апошняя й выклікае шмат крытыкі.

Варта нагадаць, што афіцыйныя прадстаўнікі Грузіі ды Ўкраіны нават заявілі пра мажлівы выхад з СНД. Але пазьней украінскі міністар замежных справаў Барыс Тарасюк заявіў, што гэта ня больш, чым размовы.

Журналісты на прэсавай канфэрэнцыі па выніках кіеўскага саміту ГУАМ усё адно пыталіся пра лёс СНД. Віктар Юшчанка доўга адказваў на гэтае пытаньне й сярод іншага сказаў:

(Юшчанка: ) «Ну як мы можам называцца сябрамі, суседзямі, калі з кожнай краінай, якая ў СНД, якая ў іншых там міжнародных інстытутах, не адрэгуляваныя пытаньні мяжы? Гэта ня варта. Гэта нас не задавальняе. Мы робім прапановы лёгікі дэмаркацыі, дэлімітацыі межаў - гэта не ўспрымаецца».

Спадар Юшчанка не назваў канкрэтную краіну–суседку Ўкраіны, аднак галоўныя ўкраінскія праблемы зь мяжой зьвязаныя менавіта зь Беларусьсю. Аляксандар Лукашэнка больш за 8 гадоў таму - 5 траўня 1998 году - публічна забараніў ратыфікацыю дамовы пра дзяржаўную мяжу з Украінай, патрабуючы ад Кіева вярнуць даўгі пачатку 1990-х гадоў.

Афіцыйны Кіеў гэты доўг дзяржаўным не прызнае, аднак адсутнасьць належна аформленай мяжы перашкаджае ўступу Ўкраіны ў НАТО. Ужо ў лістападзе ў Рызе пройдзе саміт НАТО, на якім Украіну могуць запрасіць пачаць перамовы пра далучэньне да альянсу. Таму на апошнім саміце ў Казані Віктар Юшчанка спрабаваў вынесьці пытаньне мяжы на ўзровень СНД, але марна.

Сёньня сваімі ўражаньнямі ад таго саміту й падтрымкай пазыцыі Кіева ў канфлікце зь Менскам падзяліўся грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашівлі:

(Сааакашвілі: ) «Я сам асабіста быў зьняважаны, калі вядучыя прапановы Ўкраіны - зусім абгрунтаваныя - проста нават не былі абмеркаваныя на сустрэчах СНД. Ня тое што абмеркавалі ды аргумэнтавана адмовілі. Проста не абмеркавалі! Украіна - гэта ж ня нейкая там вёска на апушцы лесу. Гэта вядучая краіна гэтай садружнасьці. І калі яе так ігнаруюць, дык цяжка казаць пра больш маленькія краіны, якія ня маюць такіх рэсурсаў, такіх магчымасьцяў».

Аднак спадар Саакашвілі прадэманстраваў у Кіеве свае магчымасьці, адкрыўшы тут напярэдадні саміту ГУАМ фэстываль грузінскага віна.

Увесь Кіеў заклеены рэклямнымі плякатамі віна з Грузіі, дзе напісана: «Паспрабуй віно свабоды. У ім больш свабоды, чым гэта дазволена. Грузінскае віно забароненае ў Расеі».

Радыё Свабода

Каментары

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць