Усяго патроху11

З 1 лістапада ў «МакДональдс» традыцыйна стартуе акцыя «МакХэпі Дзень»

З 1 лістапада на працягу месяца зноў стартуе штогадовая дабрачынная кампанія «МакХэпі День», якая арганізоўваецца кампаніяй «Макдональдс» у Беларусі ўжо 16-ы раз. На дадзены момант яна праводзіцца больш чым у 37 000 рэстаранах «МакДональдс», размешчаных у 120 краінах па ўсім свеце. Гэта адна з найбольш буйных дабрачынных акцый у нашай краіне.

За гэты час было сабрана больш за 1 750 000 рублёў на падтрыманне 14 сацыяльных і медыцынскіх дзіцячых устаноў краіны, будаўніцтва гасцініцы для бацькоў пры «Беларускім дзіцячым хоспісе», які стаў адным з асноўных бенефіцыяраў акцыі ў апошнія гады. У мінулым годзе ў рамках юбілейнага 15-га «МакХэпі Дня» больш за 100 000 чалавек узялі ўдзел у дадзенай дабрачыннай акцыі. Рэкордныя 123 650 рублёў, сабраныя дзякуючы ўдзелу кожнага госця рэстаранаў «Макдональдс», былі накіраваны на закупку медыцынскага абсталявання для «Беларускага дзіцячага хоспіса», «Віцебскага абласнога спецыялізаванага дома дзіцяці» і «Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям».

«МакХэпі День» — не проста перавод грошай на дабрачынныя мэты. У ключавы і самы яркі дзень акцыі — Дзень дзіцяці, 24 лістапада 2016 года, — па ініцыятыве «МакДональдс» на сустрэчу з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі ў«Беларускі дзіцячы хоспіс» прыехалі вядомыя беларускія паралімпійскія чэмпіёны, каб падтрымаць хлопчыкаў і дзяўчынак. Паралімпійскія чэмпіёны распавялі дзецям пра тое, як ішлі да сваіх перамог, пераадольвалі цяжкасці, і раілі, як захаваць веру ў сябе. У гэтым годзе запрошаныя госці зноў сустрэнуцца з тымі, каму вельмі неабходная дапамога і падтрымка кожнага ўдзельніка акцыі!

Рабіць дабро з «МакДональдс» — гэта проста! У гэтым годе адмыслова пад акцыю «МакХэпіДзі» быў распрацаваны тэматычны дызайн абмежаванай серыі з трох відаў пакункаў вялікай порцыі бульбы фры.

У гэтым годзе з 1 лістапада (пакуль акцыйны пакунак ёсць у наяўнасці) кожная вялікая порцыя бульбы, прададзеная госцю ў любым рэстаране хуткага абслугоўвання «МакДональдс», — пасільны ўклад у добрую справу! 20 капеек з кожнай прададзенай вялікай порцыі бульбы фры ў акцыйнай ўпакоўцы будуць пералічвацца на дабрачыннасць.

Адным з самых яркіх і ключавых дзён акцыі ў гэтым годзе стане Дзень дзіцяці 23 лістапада. У гэты дзень усе заробленыя сродкі ад продажу любых порцый бульбы фры будуць пералічаная ў «Беларускі дзіцячы хоспіс» і «Віцебскі спецыялізаваны дом дзіцяці». А дзеці з абмежаванымі магчымасцямі з 10 медыцынскіх і сацыяльных устаноў будуць запрошаныя на дабрачынныя абеды ў «МакДональдс».

Асаблівая персанальная падзяка ў лічбавым фармаце чакае ўсіх удзельнікаў акцыі.

Купляючы вялікую порцыю бульбы фры ў акцыйнай упакоўцы, на заднім боку упакоўкі размяшчаецца спецыяльны QR-код, які дазваляе перайсці на адмыслова створаную лічбавую платформу, на якой «МакДональдс» падрыхтаваў адмысловую, персанальную падзяку кожнаму ўдзельніку акцыі.

Важны ўклад кожнага! Станьце і вы частка агульнай добрай справы! Удзельнічайце, скануе QR-код з упакоўкі і атрымлівайце асалоду!

Больш падрабязна з гісторыяй, умовамі і мэтамі правядзення акцыі, а таксама колькасцю ўдзельнікаў у рэжыме рэальнага часу, вы можаце азнаёміцца на сайце mchappyday.by.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць