Улада

Слуханьні ў «справе пра экстрэмізм» пачнуцца ў кастрычніку

Ува ўсіх выкліканых у розны час былі сканфіскаваныя выданьні і лічбавыя носьбіты. КДБ падазрае экстрэмісцкі зьмест і хоча, каб суд вызначыў гэта.

На сёньня ў Кастрычніцкі раённы суд Горадні выкліканыя журналіст Анджэй Пісальнік, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Ларын, два студэнты‑каліноўцы Яўген Скрабутан і Аляксей Трубкін, а таксама праваабаронца Валер Шчукін.

Заяву ў суд накіравала гарадзенская абласная ўправа КДБ.
Ува ўсіх выкліканых у розны час былі сканфіскаваныя выданьні, у якіх КДБ падазрае экстрэмісцкі зьмест і хоча, каб суд вызначыў гэта дакладна.

Анджэй Пісальнік працаваў дагэтуль карэспандэнтам польскай газэты «Rzeczpospolita» ў Маскве, цяпер ён адпачывае пасьля хваробы дома ў Горадні. Два з паловай гады таму гарадзенскія мытнікі сканфіскавалі ў Пісальніка, калі ён вяртаўся з Польшчы, газэту «Głos znad Niemna na uchodźstwie». Цяпер гэты газэтны паасобнік фігуруе ў заяве КДБ у суд.

«Усё гэта нагадвае нейкую шырокую акцыю, нават беспрэцэдэнтную, бо раней я ня чуў, каб такую працэдуру пачыналі органы КДБ, — гаворыць Анджэй Пісальнік. — Можа, гэта спроба стварыць новую схему перасьледу, ня ведаю. Бо тут галоўнае — якія будуць наступствы гэтага грамадзянскага разбору ў судзе. Калі гэта скончыцца толькі зьнішчэньнем сканфіскаваных матэрыялаў, то гэта адно, а калі суд прыме іншае рашэньне і ў ім будзе сапраўды мова пра экстрэмізм, то гэта будзе азначаць крымінальны перасьлед».

Сканфіскаваны ў Пісальніка нумар «Głosu znad Niemna na uchodźstwie» прааналізаваў Андрэй Пачобут, які працуе для польскай «Gazety Wyborczej»:

«Я браў удзел у выпуску гэтага нумару і фактычна падпісваў яго да друку. Не Пісальнік, а я падпісваў. Акрамя таго, у 2006 годзе мяне затрымала міліцыя ў Менску, у мяне было трыста асобнікаў гэтага нумару газэты, і я быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці. Таму, калі гэты нумар будзе прызнаны экстрэмісцкім і калі будзе заведзена крымінальная справа, то я буду адным з фігурантаў гэтай справы… Безумоўна, ніякага экстрэмізму ў гэтым нумары няма. Мы не маглі зразумець, што яны там знайшлі. Анджэй ня быў паінфармаваны пра тое, што сталася беспасярэдняй прычынай. Я спадзяюся, што ў судзе супрацоўнікі КДБ, якія будуць прадстаўляць інтарэсы дзяржавы, паведамяць — што ж канкрэтна ім там не спадабалася».

Андрэй Пачобут зазначае: на першай старонцы гэтага нумару газэты «Głos znad Niemna na uchodźstwie» статуя Хрыста, што стаіць на ўваходзе ў гарадзенскі Катэдральны касьцёл, ёсьць у нумары артыкул публіцыста Аляксандра Фядуты, ёсьць публікацыі пра не прызнаваны ўладамі Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс, а таксама надрукаваны выказваньні польскіх сэнатараў у падтрымку гэтай грамадзкай арганізацыі.

***

У Кастрычніцкім раённы судзе Горадні папярэдне апыталі чатырох чалавек.

На пытаньні судзьдзі Аляксандра Сядзька адказалі сябра АГП Уладзімер Ларын, журналіст Анджэй Пісальнік, студэнт‑каліновец Аляксей Трубкін і беспрацоўны зь Іўеўскага раёну Дзьмітры Ёдка.

Праваабаронца Валеры Шчукін, студэнты‑каліноўцы Яўген Скрабутан, Дзьмітры Мальчык, а таксама Юры Марціновіч і Барыс Гарэцкі ў суд не зьявіліся.

А.Сядзько паведаміў, што ў першых чыслах кастрычніка ўсе фігуратны справы атрымаюць позвы на судовае паседжаньне.

Ува ўсіх выкліканых у розны час былі сканфіскаваныя выданьні і лічбавыя носьбіты. КДБ падазрае экстрэмісцкі зьмест і хоча, каб суд вызначыў гэта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely10

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць