Грамадства4343

СТВ расказала пра Усебеларускі з'езд, але змаўчала, што яго разагналі бальшавікі ВІДЭА

«Звычайна ў канцы з'езда рабілі супольную фатаграфію, але ў той раз з-за асаблівых абставін фота не адбылося», — сказаў журналіст.

На фота — Вялікая беларуская рада, якая ініцыявала скліканне Усебеларускага з'езду 1917 года.

Нагадаем, што Першы Усебеларускі з'езд прайшоў у Мінску 5—17 снежня 1917 года. Ён быў скліканы Вялікай беларускай радай, на яго сабраліся прадстаўнікі ўсіх губерняў, дзе тады пражывала беларускамоўнае насельніцтва. У З'ездзе ўзялі ўдзел 1872 дэлегаты. Старшынёй быў абраны кіраўнік Беларускай вайсковай рады Янка Серада, у будучыні першы старшыня Рады БНР.

З'езд абвясціў права беларускага народа на незалежнасць і самавызначэнне, а таксама на дэмакратычны ўрад. З'езд абраў Раду, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партыяў.

Бальшавікі разагналі з'езд, але працэс абвяшчэння незалежнасці быў запушчаны. Праз тры месяцы, 25 сакавіка 1918 года, была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

Пра БНР у матэрыяле СТВ таксама не згадваецца. Аўтары абмяжоўваюцца заўвагай: «У лютым у Менск увайшлі кайзераўскія войскі, у сакавіку першая спроба гучна заявіць аб суверэнітэце, а ўжо 1 студзеня наступнага каляндарнага года ў Смаленску абвясцілі БССР».

Матэрыял СТВ з'явіўся пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка даслаў вітанні ўдзельнікам навуковай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю Усебеларускага з'езда: «Падзеі 1917 года спрыялі імкненню беларусаў жыць у сваім доме. Ідэя самавызначэння Беларусі, якая ішла знізу, ад ініцыятывы народных мас, выразілася ў скліканні I Усебеларускага з'езда. Гэты народны сход прадэманстраваў найважнейшыя каштоўнасці, значныя для нас і да цяперашняга дня: сваю дзяржаву, яе сацыяльны характар і той факт, што толькі народ, яго воля, калектыўны розум і лідары могуць стаць сапраўднай крыніцай незалежнасці», — гаварылася ў вітанні.

Чытайце таксама:

Ці з'явіцца ў Мінску памятная шыльда пра Першы ўсебеларускі з'езд? Дрыга пакуль упіраецца

Каментары43

Цяпер чытаюць

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь9

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Вучыце гімны, беларусы!30

Колькі ўкраінцаў згодны на перамовы на любых умовах, а колькі за тое, каб ваяваць, пакуль не выйдуць на мяжу 2022 года12

«Выбар вялікі, але кветкі дарагія». Колькі каштуюць напярэдадні 1 верасня букеты на Камароўцы?7

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць10

Беларускі псіхіятр: Паліграф з 100 хлусаў не выявіць двух. А семярых тых, хто кажа праўду, абвінаваціць у хлусні — і гэта па аптымістычных ацэнках13

Цана на шашлык у Полацку здзівіла сацсеткі1

Недалёка ад рэзідэнцыі Пуціна ўпаў беспілотнік — пажар тушылі чатыры дні3

Праблемы з PayPal у Беларусі могуць быць яшчэ цэлы месяц

«Вольныя Купалаўцы» перапрацавалі базу даносаў у п’есу. Што яшчэ пакажуць у новым сезоне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь9

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць