Спорт1616

Заўзятар Вянгерскі: Працую ў Еўрасаюзе дальнабойшчыкам, палітычны прытулак прасіць не збіраюся

Фота Максіма Пушкіна

Заўзятара, які павінен барысаўскаму футбольнаму клубу БАТЭ 5 тысяч еўра, распавёў «Народнай Волі» пра тое, як збіраецца выплочваць гэтую суму.

Нагадаем, што падчас матча Лігі Еўропы паміж БАТЭ і лонданскім «Арсеналам» на поле «Барысаў-Арэны» выбег хлопец з бел-чырвона-белым сцягам. Ахова стадыёна затрымала яго і вывела з поля.

Пазней суд Барысаўскага раёна асудзіў жыхара Вілейкі Аляксандра Вянгерскага на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства і «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы», а БАТЭ атрымаў ад УЕФА за ўчынак балельшчыка штраф у памеры 5 тысяч еўра.

У выніку БАТЭ вырашыў падаць на Вянгерскага ў суд «рэгрэсіўны іск», каб спагнаць гэтыя грошы, якія клуб збіраецца аддаць «на дабрачыннасць».

Учора стала вядома, што суд Вілейскага раёна задаволіў пазоў футбольнага клуба да балельшчыка ў поўным аб’ёме — Аляксандр Вянгерскі павінен заплаціць БАТЭ 5 тысяч еўра.

— Прадказальнае рашэнне, — распавядае Аляксандр. — Я таму і з’ехаў напрыканцы мінулага году за мяжу на заробкі. Па-ранейшаму знаходжуся не ў Беларусі, мне трэба зарабіць 5 тысяч еўра. Але, як ужо казаў, не збіраюся іх аддаваць БАТЭ, а перадам у дзіцячы дом ад свайго імя. Барысаўскі клуб мог бы хаця б слова сказаць у абарону свайго балельшчыка, але ў яго, відаць, іншая пазіцыя. У такім выпадку ў мяне — свая.

— А як быць з судовым рашэннем?

— Паўтаруся, не буду нічога выплочваць футбольнаму клубу. Няхай вылічваюць грошы з маіх заробкаў, яшчэ нейкім чынам спаганяюць…

— Дзе вы зараз працуеце, калі не сакрэт? Чым займаецеся?

— Пра краіну, у якой знаходжуся, не хацеў бы казаць, а працую вадзіцелем, езджу па Еўропе. У месяц «чыстымі» атрымліваецца дзесьці 1200-1300 еўра, таму неабходную суму для дзіцячага дома праз некалькі месяцаў можна лёгка назбіраць. Думаю, за 5-6 месяцаў гэта ўдасца зрабіць, калі з працай не ўзнікне складанасцей.

— Пасля гэтага вернецеся ў Беларусь?

— Абавязкова. Калі я чытаю на форумах, што, маўляў, Аляксандр Вянгерскі выбег з бел-чырвона-белым сцягам на футбольнае поле толькі дзеля таго, каб прапіярыць сябе і з’ехаць за мяжу, то мне проста становіцца смешна. Ніякі палітычны прытулак прасіць я не збіраюся. Калі б было такое жаданне, то мог бы зрабіць гэта яшчэ раней.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

ЗША прывялі войскі на Блізкім Усходзе ў павышаную гатоўнасць пасля экстраннай нарады Трампа з генераламі

Нечаканая зброя супраць раку — супрацьзапаленчыя прэпараты2

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў19

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды1

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі2

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць