Спорт2222

Футбольны клуб «Граніт», якім кіруе легендарная Марына Быстрая, нечакана беларусізаваўся ФОТАФАКТ

У гонар 40-годдзя клуба «Граніт» змяніў эмблему на цалкам беларускамоўную.

Папярэдні і цяперашні лагатып клуба.

Гісторыя з беларусізацыяй «Граніта» пачалася яшчэ ў 2016-м, калі юрыст Ігар Случак напісаў у клуб стандартны зварот з заклікам выкарыстоўваць беларускую мову, і шырока абмяркоўвалася. Найперш таму, што старшыня рады футбольнага клуба Марына Быстрая ўсяляк гэтаму супраціўлялася. На яе нават складалі пратаколы за адмову адказваць па-беларуску і адказы не па тэме звароту. 

Трэба сказаць, што Быстрая ў выніку пачала перапісвацца са Случакам па-беларуску, але тон яе лістоў не змяніўся.

«Вы вельмі рана зрабілі для сябе нейкія высновы, атрымаўшы адказ ад нас на беларускай мове. Мае адказы на беларускай мове не даюць вам падставы рабіць свае недалёкія высновы. Адказваю на беларускай мове, ды і наогул, адказваю вам, можна сказаць, пераступіўшы праз сябе і толькі з глыбокай павагі да службовых асоб дзяржаўных органаў, якія Вы ў прамым сэнсе гэтага слова сваімі лістамі дастаяце і будзеце даставаць, калі я вам не адкажу на беларускай мове», — пісала кіраўніца «Граніта».

Пасля яна ўвогуле забараніла Случаку дасылаць ёй афіцыйныя звароты:

«Акцэнтую вашу ўвагу на тое, што грамадскае аб’яднанне «Футбольны клуб «Граніт — Мікашэвічы» не з’яўляецца дзяржаўным органам, іншай арганізацыяй, у якую вы маеце права звяртацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб зваротах».

І ў рэшце рэшт спыніла перапіску:

«Наогул, лічу, што Вы злоўжываеце правам, а Вашы дзеянні ажыццяўляюцца выключна з намерам нанесці шкоду іншай асобе. Лічу перапіску на гэтым спыненай».

Улічваючы перадгісторыю, замена эмблемы клуба — вялікі і важны крок «Граніта» да беларускасці.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць