Улада1313

Ярмошына распавяла, за каго прагаласавала датэрмінова

Фота Вадзіма Заміроўскага, 2016 год

У трэці дзень датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына прыйшла на свой выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць. Лідзія Міхайлаўна прызналася, што выбрала таго кандыдата, які кінуў ёй улётку ў паштовую скрыню.

— Я выбрала таго, хто адзіны кінуў мне ўлётку ў паштовую скрыню, — сказала Ярмошына журналістам. — У прынцыпе, складана было вызначыцца, але з улікам і займанага становішча, і даходаў, і сямейнага становішча (яны ўсе сямейныя) я абрала менавіта гэтага кандыдата.

На ўчастку Лідзіі Ярмошынай балатавалася сем кандыдатаў, сярод якіх найлепшы хакеіст Беларусі — 2012 Віталь Коваль.

На пытанне журналістаў пра ідэальнага кандыдата, Ярмошына адзначыла, што такога няма 

і галоўнае, каб чалавек быў добры.

Кіраўнік ЦВК таксама пракаментавала лічбы яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі ў першыя дні датэрміновага галасавання. За два дні, паводле звестак ЦВК, яўка склала 11,06%.

— Мяркую, у гарадах бюджэтныя і навучальныя ўстановы стымулююць галасаваць. Гэта натуральны працэс, працуюць над яўкай, заклікаюць. Стымуляцыя — гэта заклікі і рэкамендацыі па месцы вучобы і працы. Таму менавіта цяпер дзяржаўная ўлада стымулюе. Але пагроз не павінна быць. Пагрозы — гэта калі прымушаюць ці кажуць, што калі ты не прыйдзеш, цябе выселяць з інтэрнату, ты не атрымаеш прэмію, мы падумаем, як ты будзеш здаваць экзамены і гэтак далей. Калі проста рэкамендуюць прыйсці і прагаласаваць за каго заўгодна, — гэта не больш, чым стымуляванне ў рамках закона.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП9

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў14

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі3

Жонку Макрона запісалі пад мужчынскім імем у базе падатковай службы4

Германія перажывае самы зацяжны крызіс за пасляваенны час15

Беларуска, вызваленая са скам-цэнтра ў М'янме: Нават калі збяжыш, невядома, каму званіць, там усё карумпавана3

З Каардынацыйнай рады збегла нават Вольга Карпушонак15

Чым цяпер займаецца Надзея Каткавец19

Стала вядома, што адбываецца з расійскімі палоннымі адразу пасля абмену8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП9

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць