Навука і тэхналогіі2727

Прадстаўнікі ІТ-кампаній на сустрэчы з дэканамі ІТ-факультэтаў раскрытыкавалі навучальныя праграмы 

Прадстаўнікі вядучых беларускіх ІТ-кампаній і дэканы факультэтаў мінскіх і рэгіянальных універсітэтаў сабраліся разам, каб абмеркаваць сур'ёзныя выклікі, якія стаяць перад айчыннай ІТ-адукацыяй, перадае БелТА. 

Удзельнікі круглага стала канстатавалі дзве асноўныя праблемы: значнае адставанне навучальных праграм ад імклівых змяненняў у ІТ-галіне, а таксама дэфіцыт выкладчыкаў ВНУ з неабходнымі тэхнічнымі кампетэнцыямі. Менавіта яны і сталі ключавымі тэмамі для абмеркавання.

На думку ІТ-кампаній, пры навучанні студэнтаў недастаткова ўвагі ўдзяляецца праграмнай архітэктуры, сучасным праграмным сродкам і тэхналогіям. Праграмы часта далёкія ад патрэбаў рынку і не маюць практычнае накіраванасці. Пры гэтым, паколькі прыярытэтным напрамкам для ІТ-галіны Беларусі цяпер становіцца распрацоўка ўласных ІТ-прадуктаў, можна чакаць, што патрабаванні да якасці падрыхтоўкі ІТ-кадраў у самы бліжэйшы час стануць яшчэ вышэйшымі. Акрамя таго, у ПВТ будуць актыўна развівацца найноўшыя напрамкі інфармацыйных тэхналогій: Data Science, Blockchain, новыя галіны штучнага інтэлекту і г. д. Гэта значыць, па шэрагу напрамкаў патрэбна спецыяльная падрыхтоўка ў сферах, якія развіваюцца хутчэй, чым за імі паспяваюць ВНУ.

Рэзідэнты ПВТ ужо цяпер аказваюць значную падтрымку сістэме адукацыі. Створаны і дзейнічаюць шматлікія сумесныя лабараторыі ІТ-кампаній і ВНУ. Непасрэдна ў кампаніях адкрыты філіялы кафедраў, дзе студэнты могуць максімальна акунуцца ў ІТ-практыку. Адміністрацыя ПВТ ініцыіравала і сумесна з Міністэрствам адукацыі рэалізуе праект па навучанні мове праграмавання Scratch у сярэдніх школах.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць