
Reuters.com
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ангелу Меркель з перавыбраннем на пасаду федэральнага канцлера Нямеччыны. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
«Перакананы, што Ваш выключны аўтарытэт, багаты палітычны вопыт будуць спрыяць далейшаму развіццю краіны і ўмацаванню яе пазіцый на міжнароднай арэне. Спадзяюся, што новы ўрад ФРГ на чале з Вамі працягне курс на пашырэнне беларуска-германскага дыялогу ў розных сферах і падтрымку працэсу нармалізацыі адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам», — гаворыцца ў віншаванні.
Каментары