Эканоміка44

Нацбанк Украіны адмовіў Парытэтбанку ў набыцці ўкраінскай «дачкі» Сбербанка

Камітэт Нацыянальнага банка прыняў рашэнне адмовіць у набыцці праз АТ «Парытэтбанк» (Беларусь) істотнага ўдзелу ў прыватным акцыянерным таварыстве «Сбербанк» (Кіеў) у памеры 100% яго статутнага капіталу.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце НБУ.

«НБУ адмовіў ва ўзгадненні апасродкаванага істотнага ўдзелу ў ПАТ «Сбербанк» акцыянернаму таварыству «Парытэтбанк» у сувязі з неадпаведнасцю заяўніка патрабаванням заканадаўства Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

НБУ ўжо паведаміў заяўніка аб сваім рашэнні, а таксама абмеркаваў з новым кіраўніцтвам ААТ «Сбербанк» пытанне далейшай стратэгіі фінустановы.

Пакет дакументаў на ўзгадненне гэтага пагаднення падало ўпраўленне справамі прэзідэнта Беларусі 22 снежня 2017 года.

Нагадаем, Сбербанк у канцы сакавіка 2017 абвясціў аб продажы 100% акцый ўкраінскай «дачкі».

Сбербанк хацелі набыць бізнэсмэн Грыгорый Гусельнікаў і сын расійскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева Саід, аднак НБУ адмовіў ім у куплі.

Цікавасць да куплі выяўляў і беларускі бізнесмен Віктар Пракапеня, кампанія якога - VP Capital - у пачатку ліпеня падала ў НБУ заяўку на набыццё ўкраінскага Сбербанка, але ў канцы таго ж месяца адклікала, піша Украінская праўда.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА7

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

З панядзелка пахаладае, прыйдзе тыповая восень

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі4

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых1

Нідэрланды, як і Ірландыя, Славенія і Іспанія, прыгразілі байкатаваць «Еўрабачанне-2026», калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль3

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА7

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць