Спадарожнікі НАСА высветлілі, чаму ў Расіі і Еўропе выпаў жоўта-аранжавы снег
Незвычайны жоўты і аранжавы снег, які выпаў на мінулых выходных у Еўропе, у Сочы і ў паўднёвых рэгіёнах Расіі, набыў падобную афарбоўку праз пяскі Сахары, якія трапілі ў паветра незадоўга да пачатку снегападу, паведамляе LiveScience са спасылкай на НАСА.

Першапачаткова расійскія кліматолагі і эколагі меркавалі, што падобны колер ападкаў мог быць звязаны з прысутнасцю павышанае колькасці забруджвальных рэчываў і аэразоляў у паветры, аднак Стывен Кітс, кліматолаг Брытанскай метэаралагічнай арганізацыі, лічыць, што прычына выпадзення «жоўтага снегу» была зусім не звязана з дзейнасцю чалавека.
«Здымкі, атрыманыя спадарожнікамі НАСА ў той момант часу, паказваюць, што вялікія навалы пылу і пяску «дрэйфавалі» над акваторыяй Міжземнага мора непасрэдна перад снегападамі. Нешта падобнае адбывалася некалькі гадоў таму ў Брытаніі, калі ўраган Афелія «здзьмуў» абшары Сахары ў бок поўначы Еўропы і афарбаваў снег у чырвоны колер «, — кажа навукоўца.
Узмацненне вятроў у Афрыцы і паскораная транспарціроўка пылу і пяску ў атмасферу над Атлантыкай і Міжземнамор'ем, як лічаць сёння кліматолагі, можа быць звязаная з глабальным пацяпленнем і тым, як рост тэмператур уплывае на характар руху вятроў і іх сілу.

        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
        
Каментары