
У пункце пропуску «Прывалка» ўначы 27 красавіка пры выездзе з Беларусі затрымалі дзвюх пасажырак турыстычнага аўтобуса Масква—Вена, якія мелі праблемы з дакументамі, паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.
У 21-гадовай ураджэнкі Карэі ў пашпарце не было беларускай візы, у сувязі з чым яна прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання. А ў пашпарце жыхаркі Узбекістана адсутнічаў дазвольны запіс, без якога грамадзянам гэтай краіны нельга выязджаць за мяжу.
У дачыненні да фірмы перавозчыка распачалі адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.87 КоАП РБ (незаконны ўвоз асоб у Беларусь). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф у памеры ад 20 да 200 базавых велічынь.
Каментары