Культура

На Беласточчыне адкрываецца «Бардаўская восень»

Фэстываль беларускaй бардаўскай ды аўтарскай песьні будзе праводзіцца 15 раз.

Фэстываль беларускaй бардаўскай ды аўтарскай песьні будзе праводзіцца 15 раз.

«Бардаўская восень 2008» у Бельску сёлета мае адмысловую праграма. Па‑першае, ён будзе доўжыцца 4 дні — з 24 па 27 кастрычніка. Па‑другое, гэтым разам не будзе конкурсу маладых бардаў, адбудуцца толькі канцэрты зорак. Абумоўлена гэта тым, што фестываль юбілейны.

Першы канцэрт адбудзецца ў пятніцу, 24 кастрычніка, у Бельскім доме культуры. У ім возьмуць удзел музыкі як з Беларусі, так і з Беласточчыны, — Алег Кабзар, Tамаш Суліма, Ilo&Friends, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі.

На наступны дзень у сталіцы «Восені» Бельску пройдзе адразу два канцэрты:

а 15‑гадзіне ў мясцовай Ратушы выступіць Алега Кабзара і адбудзецца сустрэча з гасцямі фэсту — паэткай Надзеяй Артымовіч, мастаком і паэтам Міхалам Анемпадыставым, дырэктарам Бельскага беларускага ліцэю Aндрэем Сцепанюком. А ўвечары, а 18‑й гадзіне, у Бельскім доме культуры пачнецца яшчэ адзін канцэрт, у якім возмуць удзел: гурт «Босае Сонца», Кася Камоцкая, Таццяна Беланогая, Аляксандр Памідораў, музычны праект «Народны альбом».

Першы і другі канцэрт з Бельскага дома культуры будзе транслявацца ў прамым эфіры на Радыё Рацыя.

Традыцыйна фэстываль «Бардаўскай восень 2008» не абмяжоўваецца канцэртамі ў самім Бельску.

26 кастрычніка ў сінагозе ў Орлі адбудзецца канцэрт Аляксандра Памідорава і Віктара Шалкевіча. Пачатак а 16‑й гадзіне.
А ў Гайнаўскім музеі пройдзе прэзентацыя фільму «Нясі мяне восень, альбо барды ў Бельску» і сустрэча з рэжысёрам фільму Віктарам Корзунам. Завершыцца імпрэзы «Жаночым канцэртам» з удзелам Касі Камоцкай і Таццяны Беланогай.

І зноў‑такі традыцыйна, завершыцца «Бардаўская восень» жывым канцэрт у прамым эфіры Радыё Беласток, які адбудзецца 27 кастычніка. У канцэрце возмуць удзел Алег Кабзар, Аляксандр Памідораў і гурт «Босае Сонца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць