Меркаванні6464

Лысыя ня значыць мудрыя

Лідэры КХП-БНФ і ПБНФ аднолькава паказалі сябе непрыгожа, ня здолеўшы дамовіцца пра адзінае шэсьце. Піша Барыс Тумар.

Лідэры КХП-БНФ і ПБНФ аднолькава паказалі сябе непрыгожа, ня здолеўшы дамовіцца пра адзінае шэсьце. Піша Барыс Тумар.

А вы крыжоў не вырабляеце... А вы сьвядома замыкаецеся... А мы 10 гадоў ходзім ад Парку Чалюскінцаў... А сёлета 20‑годзьдзе 1988‑га, таму ёсьць сэнс пайсьці ад Усходніх могілак... Трэба рабіць так, як заўжды... Трэба ствараць умовы для далучэньня новых людзей... Так спрачаліся фронтаўскія мудрацы. А вынік прыкры — два шэсьці асобна. «Гэта непазьбежна, пэрыяд цяпер такі — раскідваньня камянёў», — кажа аналітык.

Хто больш вінаваты у тым, што калёны не злучыліся, як таго хацела, упэўнены, большасьць маніфэстантаў? Лідэры Партыі БНФ, якія не заплянавалі ўшанаваньня на Ўсходніх на паўгадзіны раней? Лідэры КХП‑БНФ, што пашыбавалі наперад, ня маючы намеру пачакаць? Тыя і тыя ўпёрліся рогам. Адны лічаць сябе адзінымі чыстымі, другія ня сьцерпяць...

Так, у палітыцы канкурэнцыя непазьбежная і патрэбная для натуральнага адбору. Але кожная канкурэнцыя мусіць мець свае правілы і, асабліва, мэты. Добры палітык той, хто валодае таксама мастацтвам кампрамісу, мастацтвам саступаць.

Што Пазьняк і Баршчэўскі ўпартыя ў сваіх перакананьнях, усім вядома. І што маюць 20‑гадовы палітычны досьвед, таксама. І як яны падзялілі Фронт, гісторыя ведае. Аднак дзяліць Дзяды, прычым у суворы час — мудрыя палітыкі змаглі б гэтага пазьбегнуць. Калі ты лідэр нацыянальнага маштабу, калі ты напраўдзе хочаш узначаліць цэлую краіну, такую разнародную, ты мусіш знаходзіць шляхі ня толькі наперад, але і назад.

Палітычныя мускулы паказваць і палітычны нэрв правяраць трэба ў іншы час і іншым месцы.

Падзел шэсьця на Дзяды зноў паказаў, наколькі незалежнае грамадзтва зачакалася зьмены пакаленьняў — інстытуцыйнае і пэрсанальнае. Дарэчы, пазыцыя Севярынца, які дэманстратыўна прайшоў паўдарогі з адным і другім шэсьцямі, выклікае павагу.

Каментары64

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА6

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

З панядзелка пахаладае, прыйдзе тыповая восень

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі3

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых1

Нідэрланды, як і Ірландыя, Славенія і Іспанія, прыгразілі байкатаваць «Еўрабачанне-2026», калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль3

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА6

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць