Культура22

Новая акцыя Arche: важныя працы, якія замоўчвалі ў савецкі час

Новая акцыя ад часопіса Arche прымеркаваная да гадавіны масавых расстрэлаў, калі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году чэкістыя забілі больш за 100 прадстаўнікоў беларускае інтэлігенцыі (навукоўцаў, пісьменьнікаў, выкладнікаў ВНУ).

Вашай увазе прапануецца корпус тэкстаў на 11 тысячаў старонак (7 папяровых і 4 электронныя выданьні). Дзяржаўныя выдавецтвы з цэнзурных прычынаў не браліся публікаваць гэтыя важныя працы нават у постсавецкай Беларусі.

Двох аўтараў выстаўленых ніжэй кніг (Адама Станкевіча й Адама Бабарэку) фізычна зьнішчылі ў час сталінскага тэрору ў 1930-я. Гісторыку літаратуры Антону Адамовічу, каб уратавацца й пазьбегнуць рэпрэсіяў, давялося пакінуць Радзіму. Цаной выжываньня было тое, што ён ад 1943 году й да свае сьмерці ў 1998 годзе ўжо ніколі не пабачыў Беларусі. 

У рамках акцыі прапануецца першы том збору твораў найлепшага беларускага гісторыка XX ст. Мікалая Улашчыка (якога савецкія ўлады арыштоўвалі 4 разы ды які правёў за кратамі амаль 15 гадоў свайго жыцьця), публіцыстыка выбітнага беларускага нацыяналістага XX ст. Яна Станкевіча, а таксама грунтоўны (амаль на 1 тыс. старонак) зборнік дакумэнтаў аб дзейнасьці Беларускага народнага фронту.

У рамках акцыі можна таксама набыць чатыры важныя кнігі ў электронным выглядзе агульным аб'ёмам 4 тысячы старонак.

Гэта лінгвістычныя працы Яна Станкевіча «Язык і языкаведа» (1300 старонак), публіцыстыка айца-заснавальніка Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча «Барацьба за вызваленьне» (700 старонак), а таксама гістарычныя працы найлепшага беларускага гісторыка з Польшчы Юрыя Туронка «Мадэрная гісторыя Беларусі» (каля 1000 старонак) і том Беларуская гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раньнемадэрны час (1100 старонак). 

У апошняй публікацыі прэзэнтаваныя 35 прац як старэйшых на той час навукоўцаў (Уладзімер Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Антон Ясінскі, Зьміцер Даўгяла, Мацьвей Любаўскі, Аляксандар Савіч ды інш.), так і прадстаўнікоў новае генэрацыі (Віталь Вольскі, Аксіньня Таўсталес, Андрэй Бурдзейка, Цярэнці Сьцяпанаў, Тодар Забела ды інш.)

Ладная частка пералічаных гісторыкаў была расстраляная або замучаная ў сталінскіх лягерах (Васіль Дружчыц, Тодар Забела, Андрэй Бурдзейка). Толькі цуд выратаваў жыцьцё яшчэ адну аднаму вязьню «ГУЛАГу» Уладзімеру Пічэту.

Значнасьць кніг, выстаўленых на распродаж, мае 2 аспэкты. З аднаго боку, зь зьмешчаных дасьледаваньняў пачалася й пэўны час разьвівалася акадэмічная навука аб беларускай літаратуры, гісторыі ды палітыцы. У іх вы знойдзеце першыя грунтоўныя нарысы пра вялікага князя Вітаўта, Кастуся Каліноўскага, пра гісторыю хрысьціянства на беларускіх землях. Публікуюцца таксама першыя спробы адаптацыі біблійных тэкстаў на беларускай мове.

З другога боку названыя аўтары былі ня толькі прафэсійнымі навукоўцамі — яны былі яшчэ гарачымі беларускімі патрыётамі. Таму другое прызначэньне апублікаваных твораў — ня толькі шырыць веды пра Беларусь, але й прышчапляць любоў да краіны!

Распродаж дзейнічае да 11 лістапада!

Пра тое, як атрымаць гэтыя ды іншыя выданьні можна даведацца на сайце Arche.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Усе навіны →
Усе навіны

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны9

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе11

Знялі з пасады намесніка гендырэктара ТАСС, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі1

Памёр Вячка Станкевіч3

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ6

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць