Меркаванні33

Мітрапаліт Кандрусевіч: На лёс Аляксія II выпала шмат нялёгкіх справаў

Мітрапаліт Менска‑Магілёўскай дыяцэзіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч успамінае пра памерлага Аляксія II.

«Падчас пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да нас з Масквы прыйшла вестка аб тым, што памёр Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ. Я асабіста добра ведаў гэтага чалавека, вельмі часта сустракаўся з ім на набажэнствах. Ён таксама прымаў мяне ў сваёй рэзідэнцыі. Напэўна, на яго лёс выпала шмат нялёгкіх справаў, якія ён павінен быў вырашыць.

Я добра памятаю той дзень, калі на пасаду ўступаў першы Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Барыс Ельцын. У той дзень Патрыярх сказаў яму: «Вы прымаеце абавязак кіраваць хворай краінай».
Патрыярх, перш за ўсё, меў на ўвазе тое, што краіна была хворая духоўна. Бо тры пакаленні пераследу веры, тры пакаленні ганенняў на Царкву зрабілі сваё, і Патрыярху трэба было аднаўляць ўсё гэта. Сапраўды, адбудаваныя цэрквы, выдадзеная літаратура, адкрыццё семінарый і стварэнне новых дыяцэзій — усё гэта гаворыць аб тым, што ён сапраўды з гэтых кавалкаў, з гэтых асколкаў сабраў Царкву.

Падчас яго служэння Маскоўскім Патрыярхам Руская Праваслаўная Царква стала вядомай ва ўсім свеце. Не так даўно ён быў у Беларусі на святкаванні 1020‑годдзя хрышчэння Русі, падчас якога ён вельмі многа гаварыў аб тым, што ўсе хрысціяне павінны быць адно. Павінен здзейсніцца заклік нашага Пана Езуса Хрыста — каб усе былі адно. Гэта быў заклік Езуса Хрыста перад Яго смерцю, Ён ведаў, што будуць разломы, будуць цяжкасці ў Яго Царкве, у адзінай Царкве, бо Ён стварыў адзіную Царкву. Гэтыя разломы — гэта рана, якая крываточыць да сённяшняга дня. Хрыстус заклікаў да адзінства хрысціянаў, у імя таго, каб мы ўсе разам сведчылі адно Евангелле, асабліва гэта важна сёння, у час секулярызму, калі чалавек сам адмаўляецца ад хрысціянскіх каранёў, у час, калі чалавек будуе сваё жыццё, сваю будучыню толькі на матэрыяльным фундаменце.

Сённяшні фінансавы крызіс паказвае, што той, хто будуе толькі на матэрыяльным фундаменце, будуе толькі на пяску. Таму змаганні Патрыярха маюць вельмі вялікае значэнне. Мы да сэрца прынялі гэтую вестку з Масквы пра тое, што памёр Патрыярх. Усе каталіцкія біскупы Беларусі і шматлікія святары, прысутныя на сённяшнім пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Біскупаў, памаліліся аб супакоі душы памерлага Патрыярха».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць