Усяго патроху44

Паглядзіце, як мінчанка абклеіла сцены ў пакоі музычнымі дыскамі ФОТЫ

Настаўніца музыкі Таццяна Сянькова стварае з аднаго з пакояў у сваёй кватэры «музычную шкатулку». Тры сцяны ў ім ужо абклееныя сотнямі былых носьбітаў камп’ютарных гульняў, фільмаў і музыкі, і цяпер жанчына шукае па сталіцы дадатковыя дыскі, каб заклеіць імі і чацвёртую сцяну.

Таццяна Сянькова.

«Ідэя зрабіць калідор такім вось рамантычным з’явілася выпадкова. У доме назапасілася шмат дыскаў, неабходнасць у іх адпала (бо ўсё перапісанае на флэшкі), а выкідаць было шкада. Адна са сценак вядзе ў пакой дзіцяці, а ён у мяне музыка — так што ўсё супала. Паклеілі туды дыскі, а зверху — гітару», — расказвае Таццяна.

Клеілі дыскі клеем «Момант» — гэта адзінае, што іх добра трымала. Таццяна сцвярджае, што ўся сям’я, нават хатняя котка, была ў захапленні ад выніку: па-першае, выглядае незвычайна, ні ў кога больш такога яны не бачылі, а па-другое, гэтае месца ў кватэры стала светлейшым і радасным.

«Дыскі вельмі цікава праламляюць святло, а тое, што яны розных колераў, дае цікавыя блікі і робіць усё навокал незвычайным».

Хатніх запасаў дыскаў хапіла амаль на адну сцяну (каб пракласці ўсяго адзін шэраг ад падлогі да столі патрабуецца 20 круглякоў), але спыняцца на гэтым Сяньковы не збіраліся. Захацелася зрабіць такімі ж яркімі і іншыя сцены.

«Я кінула ва ўсе сацыяльныя сеткі кліч, на яго адгукнуліся як мае цяперашнія, так і былыя вучні. Адзін з «мецэнатаў» Аляксей, напрыклад, аддаў мне адразу вялікую «партыю» з 95 кружэлак. У аб’яве я пазначыла, што збіраю і вініл, але, відаць, для маіх знаёмых — гэта рарытэт, аніводнай пласцінкі нам так і не падарылі. Акрамя гэтага, я адсочваю аб’явы ў «Аддам дарма Мінск» — праўда, з гэтым не ўсё проста: па-першае, часта за 5-6-цю адзінкамі прыходзіцца ездзіць на іншы канец горада, па-другое, не ўсе хочуць дзяліцца дыскамі, калі дазнаюцца, што я збіраюся іх «псаваць»».

Праз складанасці са зборам у пакоі дома Таццяны пакуль застаецца свабоднай чацвёртая сцяна, але яна плануе давесці справу да канца да вясны ці лета і «зрабіць, нарэшце, з гэтага змрочнага закутка сапраўдную музычную шкатулку».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім8

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі8

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў41

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім8

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць