Нацыянальны савет па электронных СМІ Латвіі (NEPLP) 31 студзеня прыняў рашэнне на тры месяцы забараніць рэтрансляцыю праграм расійскага тэлеканала «Расія РТР» на тэрыторыі краіны, піша LETA.
Напрыклад, у перадачы «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» 22 траўня 2018 года вядучы недвухсэнсава і паўторна рабіў варожыя выказванні супраць часткі жыхароў Украіны.
«Усё роўна, супраць якой краіны ці народа накіраваныя нянавісць або распальванне вайны, гэта грубае парушэнне закона, супраць якога NEPLP будзе дзейнічаць з адпаведнай строгасцю», — сказаў член NEPLP Патрык Грыва.
Таксама 11 студзеня 2018 года у эфіры «60 хвілін» расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі заклікаў да ваенных дзеянняў на тэрыторыі Украіны. Падобным чынам неаднаразова фіксавалася распальванне нянавісці да ўкраінцаў, сцвярджэнні, што ўкраінцы з'яўляюцца агіднымі, бандытамі, тлумачыцца ў прэс-рэлізе NEPLP.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары