Свет1414

Януковіч: У 2014-м, магчыма, мяне кінулі як лоха

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што падпісанты пагаднення ў лютым 2014 года аб урэгуляванні крызісу ва Украіне не адказваюць на яго лісты і да гэтага часу нясуць адказнасць за яго невыкананне. Пра гэта былы прэзідэнт заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Маскве, паведамляе Украінская праўда.

Паводле яго слоў, у 2014 годзе ён верыў, што пагадненне будзе выканана.

«Я не верыў, што краіны-падпісанты сябе дыскрэдытуюць. (Я думаў) усё, што мы падпішам, будзе выконвацца з абодвух бакоў і ў тым ліку за гэта будуць несці адказнасць краіны-падпісанты. Але я памыліўся», — сказаў ён.

«Як гэта можна назваць? Мяне падманулі? Здрадзілі? Ці як кажуць прасунутыя ўкраінскія палітыкі, якія сёння такімі сябе лічаць, мяне кінулі як лоха? Як?», — рытарычна запытаўся Януковіч.

Па словах экс-прэзідэнта, адказнасць да гэтага часу ляжыць на падпісантах.

«Я хацеў бы, каб мне публічна адказалі. Чаму я ўжо шмат разоў, шмат гадоў да іх звяртаюся і пішу ім лісты, я да гэтага часу не атрымаў адказ ад гэтых краін», — сказаў Януковіч.

Ён таксама распавёў, што свабодна перасоўваецца па тэрыторыі Расіі.

«Я магу выязджаць у любую краіну свету. Ніякіх праблем у мяне няма», — сказаў ён.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране3

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць9

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране3

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць