Спорт1111

Кіраваць беларускім футболам будзе дэпутат-ваенкам Уладзімір Базанаў

27 сакавіка адбудзецца канферэнцыя Беларускай федэрацыі футбола, на якім будзе абраны старшыня арганізацыі.

Сяргей Румас, што ўзнавальваў БФФ, не будзе балатавацца на пасаду кіраўніка. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах і генеральны сакратар БФФ Юрый Вяргейчык. Адзіным прэтэндэнтам на пасаду старшыні застаўся Уладзімір Базанаў — дэпутат Палаты прадстаўнікоў і былы ваенны камісар Брэсцкай вобласці.

«Сустрэўшыся з Уладзімірам Аляксандравічам [Базанавым] і абмяняўшыся думкамі наконт далейшага развіцця беларускага футбола, убачылі, што маем у поглядах шмат агульнага. І, што самае важнае, расстаўляем аднолькавыя прыярытэты ў ключавых пытаннях. Таму — пасля года працы на пасадзе генеральнага сакратара АБФФ — лічу куды больш прадуктыўным і ў далейшым факусаваць увагу на спартыўным складніку дзейнасці федэрацыі», — патлумачыў Вяргейчык сайту БФФ.

***

Уладзімір Базанаў

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Бардзінскае Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці Расіі.

Скончыў Каломенскае вышэйшае ваеннае артылерыйскае вучылішча, Ваенную артылерыйскую акадэмію. Палкоўнік.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, начальніка штаба дывізіёна, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра артылерыйскага палка, камандзіра ракетнай брыгады, намесніка ваеннага камісара вобласці, ваеннага камісара ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў з 2012 года.

Старшыня абласной грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», член савета і прэзідыума Брэсцкай абласной арганізацыі «Белай Русі».

Жанаты, мае двух сыноў.

Каментары11

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць