Меркаванні1212

Віктар Марціновіч: У Беларусі з’явіўся другі палітык

kremlin.ru

Пяці незалежным беларускім рэдакцыям удалося інфармацыйна перайграць вопытнага расійскага гульца Міхаіла Бабіча. Прынамсі калі я цяпер, праз некалькі гадзін пасля прэсавай канферэнцыі, гартаю стужкі ў сацыяльных сетках, навіна пра байкот прэсавай канферэнцыі сустракаецца часцей за сутнасныя заявы з самой прэс-канферэнцыі.

«Наша Ніва», Tut.by, БелаПАН, «Народная Воля» і «Еўрарадыё» вырашылі не ўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі Бабіча

Але не варта падманвацца: пасля пятнічнай свары дыпламатаў Беларусь аказалася ў прынцыпова новай сітуацыі — сітуацыі, у якой не была прыкладна з 1995 года.

Выраз «публічная дыпламатыя» ў адлупе беларускага МЗС прагучаў недарэмна. Падначаленыя Макея зразумелі сутнасць таго, што адбываецца, хутчэй за ўсіх. Роля, у якой нечакана для ўсіх праявіў сябе дыпламатычны пасланнік Расіі, афарбавалася менавіта на ўзроўні рыторыкі. І гэта вельмі нязвыклая роля, якая палохае ўсіх у Беларусі. Выявілася, што для стварэння адчування жыцця на перыферыі Масквы нічога болей і не трэба. Ні падпісаных дамоваў, ні адзінай валюты, ні прадстаўніцтваў саюзнай пракуратуры і саюзнага суда там, дзе раней былі беларуская пракуратура і беларускі суд. Дастаткова, каб чалавек з Масквы настаўніцкім тонам вяшчаў сваю праўду-матку: на посткаланіяльныя мазгі беларускіх выканаўцаў і чынавенства ўсё накладаецца праз прызму яшчэ машэраўскіх нораваў.

Яны ў такіх сітуацыях глядзяць не ўверх, а ўбок. Прычым нікому не трэба тлумачыць, у які дакладна бок яны глядзяць.

Мяне асабліва ўразіла, што свае пярэчанні беларускаму МЗС Бабіч рабіў, знаходзячыся ў Віцебскай вобласці з працоўным візітам. І, здавалася б, нічога дзіўнага для любой іншай краіны: замежны дыпламат у мэтах паляпшэння супрацоўніцтва паміж краінамі едзе завязваць кантакты на перыферыю.

Але ж гэта Беларусь, дзетка. Краіна, у якой «з працоўнымі» мэтамі ў абласныя цэнтры пры ўжо фактычна абвешчанай электаральнай кампаніі дагэтуль ездзіў толькі адзін чалавек. Усе астатнія глядзелі і вучыліся.

У гэтым сэнсе ў кожным слове, сказаным Бабічам, паўстае нечаканая моц. Бо чалавек — во! — ездзіць з працоўнымі візітамі ў Віцебскую вобласць. У прынцыпе, большасці папярэднікаў Бабіча на пасадзе надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Расіі дастаткова было б аднаго фотаздымка з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты ад апазіцыі ў перадвыбарчы год, каб пачаць збірацца дадому.

Але ў выпадку з Бабічам усё дужа складана. Узровень хамства пешкі з МЗСа — усё, што можа сабе дазволіць для павучання Бабіча Беларусь, з улікам таго, хто за Бабічам стаіць, як Беларусь спрабавала пазбегнуць Бабіча і як таго Бабіча ёй усё ж навязалі. Усе бачаць, што Бабіч Мінск бянтэжыць і што Мінск пры гэтым можа пагражаць высылкай адно праз раты апазіцыйных палітыкаў, якія ні на што не ўплываюць.

Прычым глядзіце, як гэта выглядае іерархічна: Бабіч мякка раскрытыкаваў кіраўніцтва Беларусі ці прынамсі тых людзей, якія ўдзельнічаюць у перамовах. Кіраўніцтва Беларусі адказала на ўзроўні ўпраўлення МЗС. Прычым тое ўпраўленне — выдатна ўсведамляючы, што ўсё, што адбываецца, мякка кажучы, выходзіць за межы ўплыву пасла Расіі, — крытыкавала не, не Пуціна. Яно крытыкавала Бабіча. І ніяк інакш быць не можа, бо, паўтаруся, усе памятаюць, як Бабіч тут з’явіўся.

Цяпер зрабілася канчаткова зразумелым і тое, нашто ён з’явіўся ў Беларусі.

Краіна прызвычаілася існаваць з выключанай сферай публічнай палітыкі. У нас ёсць толькі адзін гулец, які прымае ўсе рашэнні, і нясе за іх адказнасць. Акрамя яго ёсць толькі выканаўцы, якія могуць з рознай ступенню гучнасці гэтаму гульцу падтакваць. І — як тое паказала апошняя «Вялікая размова» — нават беларускія апазіцыянеры ператварыліся ў састаўную частку гэтага гульца, прынамсі, іх роля ў тым, каб заслужваць пахвальбы ад Лукашэнкі. У выпадку, калі яны распачынаюць ветлівую, але спрэчку, ім потым тэлефануюць і незразумела прапануюць узначаліць калгас. Добры намёк з улікам таго, што ў кіраўніцтва калгасаў у нас звычайна накіроўваюць былых дырэктараў пасля адседкі.

І вось бац — і на гэтым голым полі, дзе быў толькі кароль і ягоная світа, дзе любая варожая пешка, каб прайсці ў дамкі, мусіла змяніць колер на каралеўскі, аказваецца цэлая армія — бо вельмі наіўна думаць, што ўся краіна спачувае смеламу дэмаршу незалежных медый і ўся краіна супраць анексіі Крыма.

То складанасці толькі пачынаюцца. І каб у гэтай партыі не было такой высокай цаны паразы, я б сказаў, што буду назіраць за ёй з асалодай.

Каментары12

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць