Інтэрнэт і СМІ33

Фэйсбук пачаў паказваць, колькі грошай украінскія палітыкі выдаткоўваюць на рэкламу

З кожным годам сацыяльныя сеткі ўсё больш і больш уплываюць на жыццё грамадства і кожнага чалавека. Пачалі ўплываць яны і на палітычнае жыццё. Рынак палітычнай рэкламы ў сацсетках ператварыўся ў вялізную індустрыю. Спецыялісты мяркуюць, што з дапамогай сацсетак дзяржавы і прыватныя ініцыятывы могуць умешвацца ў палітычныя працэсы і ўплываць на ход выбараў. Некаторыя разглядаюць гэта нават як прамую пагрозу дэмакратыі.

Аб'ектам крытыкі з гэтай нагоды стаў фэйсбук. Сацыяльную сетку абвінавачваюць, што ў руках палітычных аналітыкаў яна стала сур'ёзным інструментам маніпуляцыі грамадскай думкай. Для таго, каб ачысціць свой імідж, фэйсбук быў вымушаны ўзяць сітуацыю пад кантроль і зрабіць рынак палітычнай рэкламы больш празрыстым як для дзяржаўных органаў, так і для простых карыстальнікаў.

Нядаўна фэйсбук пачаў паказваць падрабязную статыстыку (у тым ліку прыблізныя бюджэты) палітычнай рэкламы і антырэкламы ў некалькіх краінах (ЗША, Бразілія, Індыя, Вялікабрытанія і Украіна). Спецыялісты асцерагаюцца, Расія можа праз сацыяльныя сеткі паспрабаваць умяшацца ў прэзідэнцкія выбары ва Украіне, таму фэйсбук актыўна супрацоўнічае з украінскімі ўладамі. І з'яўленне за некалькі тыдняў да выбараў такой падрабязнай статыстыкі палітычнай рэкламы дапаможа дзяржаве не стаць аб'ектам знешняй альбо ўнутранай атакі. А таксама пакажа ўкраінскаму грамадству, якія грошы ўкраінскія палітыкі гатовыя выдаткоўваць на сваю рэкламу ў беднай краіне, што ваюе.

Напрыклад, рэклама вось гэтага допісу ў падтрымку Юліі Цімашэнка каштавала да 50 тысяч даляраў.

Прыкладна такія ж самыя бюджэты і ў гэтага допісу:

Варта адзначыць, што далёка не ўсе рэкламныя допісы палітыкаў такія дарагія. Большасць з допісаў мае бюджэты, абмежаваныя некалькімі тысячамі даляраў (ад 1 тысячы да 5 тысяч).

Але варта ўлічваць, што на адной старонцы можа быць некалькі дзясяткаў рэкламных допісаў. А аднаго кандыдата ў прэзідэнты могуць рэкламаваць дзясяткі суполак: асноўная суполка палітыка, асобная «перадвыбарчая» старонка, старонка ягонай партыі, старонка ягонага фан-клуба, рэгіянальныя філіялы партыі і ініцыятыўных груп і г.д.. Калі гэта ўсё аб'яднаць — атрымліваюцца велізарныя бюджэты.

У некаторых выпадках можна паглядзець не толькі статыстыку рэкламнай кампаніі, але і назвы юрыдычных асоб, якія яе аплацілі. Так у выпадку з афіцыйнай старонкай Цімашэнка рэкламу аплачвае ТАА «Сучасныя рэкламныя рашэнні».

Часам трапляюцца кур'ёзныя моманты. Напрыклад, кандыдат у прэзідэнты Іна Багаслоўская аплаціла сваю рэкламу (альбо за яе аплацілі) расійскімі рублямі!

Таксама можна паглядзець, людзі якога полу і ў якім рэгіёне Украіны праглядзелі рэкламу. У большасці папулярных палітыкаў больш палітычнай рэкламы было ў Заходняй Украіне і Кіеве, дзе фэйсбук вельмі папулярны. А вось ва Усходняй Украіне лічбы, пераважна, мізэрныя — там усё яшчэ вельмі папулярныя расійскія сацыяльныя сеткі, і фэйсбукам людзі карыстаюцца не так актыўна.

Некаторыя кандыдаты ўкладаюць грошы не ў сваю рэкламу, а антырэкламу канкурэнтаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць