У Беларусі з'явіўся новы доктар гістарычных навук

58-гадовы археолаг і гісторык Андрэй Мяцельскі атрымаў ступень доктара гістарычных навук. Мяцельскі слаўны сваімі выдатнымі даследаваннямі гісторыі Крычаўшчыны, Мсціслаўшчыны, Смаленшчыны і Нясвіжа.
Назва дысертацыі: «Мсціслаўская воласць, княства і ваяводства: адміністрацыйна-тэрытарыяльнае, гаспадарчае і канфесійнае развіццё ў ХІ—XVIII стст».
Каментары