Свет1515

ЗША хочуць даць гарантыі Украіне ўжо пасля здзелкі

Украіна лічыць наданне Захадам гарантый бяспекі краевугольным каменем для заключэння мірнага пагаднення з Расіяй.

Джэй Дзі Вэнс, Дональд Трамп і Марка Рубіа, фота Getty Images

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа перадаў еўрапейскім саюзнікам, што Вашынгтон пагодзіцца даць Украіне якія-небудзь гарантыі бяспекі толькі пасля таго, як мірная здзелка будзе заключана. Пра гэта піша ў сераду, 26 лістапада, анлайн-выданне Politico са спасылкай на неназванага еўрапейскага дыпламата і асобу, знаёмую з зместам гэтых перамоваў.

Паводле гэтай крыніцы, такая ўмова змяшчалася ў прапановах, перададзеных ЗША Кіеву на мінулым тыдні.

Украіна лічыць наданне Захадам гарантый бяспекі краевугольным каменем для заключэння мірнага пагаднення з Расіяй, нагадвае выданне. Пры гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нібыта заявіў, што «не запросіць украінскіх лідараў у Белы дом», пакуль здзелка не будзе падпісаная, гаворыцца далей у публікацыі.

Пасылы, якія зыходзяць ад адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, «з’яўляюцца шматбаковымі», вынікае з публікацыі. Так, паводле даных Politico, падчас тэлефоннай размовы з еўрапейскімі прадстаўнікамі 25 лістапада Марка Рубіа заявіў, што гарантыі бяспекі для Украіны з’яўляюцца прыярытэтам для адміністрацыі Трампа і што яны абмяркоўваюцца асобна, па-за іншымі палажэннямі мірнай здзелкі, па якіх ужо была дасягнутая згода.

ЗША хочуць хутка прыняць усе палажэнні адзіным пакетам, перадае выданне словы неназванага еўрапейскага дыпламата.

Акрамя таго, дзяржсакратар ЗША ў размове з еўрапейцамі ў агульных рысах згадаў і іншыя пытанні, звязаныя з мірным пагадненнем. Яны, па словах крыніцы, датычылі тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і замарожаных расійскіх актываў.

«Некаторыя еўрапейскія краіны баяцца, што адміністрацыя Трампа схіліць шалі ў бок Расіі», — гаворыцца ў публікацыі. «Ні слова пра правы чалавека, гуманітарнае права, міжнароднае права або прынцыпы. Гэта стварае новую архітэктуру еўрапейскай бяспекі, поўную дзірак», — цытуюць журналісты аднаго з дыпламатаў.

Каментары15

  • Киса
    27.11.2025
    Трампон явно не читал классиков и не знает, что деньги утром - стулья вечером.
  • Зьт
    27.11.2025
    Можа гранты?
    Ці транты?
  • дожились
    27.11.2025
    Это цирк, шапито, которые работают по программе и сценарию написанных в Кремле, и неприкрытый шантаж Украины...!
    После получения подписи Украины, Украина будет послана, США, лесом на все, четыре стороны !

Цяпер чытаюць

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці47

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі абаронца ўбачыў маю справу, сказаў: «Капец». Памілаваная ўкраінка расказала пра беларускі СІЗА, калонію і нечаканае вызваленне13

Прызналі «экстрэмісцкімі» старонкі Radio Plato

У Гвінеі-Бісау скінулі прэзідэнта, які паўгода таму прыязджаў да Лукашэнкі

Падпольны попыт на далікатэснае мяса лемураў вядзе іх да вымірання

Кыргызы павіталі Лукашэнку перад юртай па-беларуску. Ён прамаўчаў ВІДЭА47

У Гомелі адкрылі помнік маршалу Ракасоўскаму16

Украіна на перамовах з ЗША адхіліла тры ключавыя патрабаванні «мірнага плана»22

У Расіі фітнэс-блогер памёр, рэкламуючы свой курс па пахудзенні1

У Мінпрацы патлумачылі, як беларусы з працай у Еўрасаюзе могуць пазбегнуць залічэння ў «дармаеды»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці47

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць