14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч
Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба МУС.

Пра знікненне сямейных зберажэнняў з кватэры ў міліцыю паведаміў мінчук. Аператыўнікі высветлілі, што да крадзяжу датычны 14‑гадовы школьнік, які здзейсніў крадзеж у два этапы.
Упершыню ён пабываў у кватэры ў верасні на вечарынцы, арганізаванай дачкой пацярпелага. Скарыстаўшы момант, выкраў з тумбачкі каля ложка ў спальні каля $19 тысяч, прычым тады знікнення ніхто не заўважыў. У лістападзе дзевяцікласнік зноў пабываў у жыллі на вечарынцы і скраў каля 80 тысяч еўра. Толькі пасля гэтага было выяўленне знікненне грошай.
Размяняць валюту школьнік прасіў паўналетніх знаёмых. Грошы траціў на забавы і дарагія пакупкі, у прыватнасці, набыццё брэндавага адзення. Яго бацькі не падазравалі пра тое, што здарылася, бо з’яўленне новых рэчаў юнак тлумачыў тым, што мяняўся імі з сябрамі. Каля 22 тысяч еўра канфіскаваны і вернуты законнаму ўладальніку.
Заведзена крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры.
Адказнасць па ўказаным артыкуле наступае з 14‑гадовага ўзросту, максімальнае пакаранне — 12 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары