Здарэнні3939

«Маёр казаў: жывёлы, вы ў мяне паздыхаеце тут». У Мінску салдата-баптыста давялі да спробы суіцыду

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна

13 красавіка ва Уруччы, пад вокнамі казармы 120-й механізаванай брыгады, знайшлі 21-гадовага салдата Андрэя Макаеда. Хлопец служыў нядоўга, з лістапада.

Па афіцыйнай версіі, салдат выкінуўся з чацвёртага паверха — выскачыў з вакна прыбіральні, бо не вытрымаў здзекаў. Пасля медыцынскай комы і некалькіх аперацый Андрэй прыйшоў у прытомнасць.

Пасля здарэння завялі крымінальную справу за давядзенне да самагубства. Падазраваны — маёр Віталь Ч., які прыніжаў Андрэя і іншых салдат.

Цяпер стан Андрэя ацэньваецца як сярэднецяжкі. Хлопцу зрабілі аперацыю і выдалілі частку падстраўнікавай залозы і цалкам селязёнку. Акрамя таго, праз пэўны час яго чакае яшчэ і аперацыя на сцягне.

Крыніцы расказваюць, што маёр Віталь Ч. пастаянна здзекаваўся з салдат і абражаў іх.

«Салдаты расказвалі, што Ч. казаў: жывёлы, я вам жыцця не дам. І гэта яшчэ мякка. Для маёра было нормай называць салдат «кончанымі бл***», «стварэннямі», пытацца, навошта іх мама нарадзіла. Ён пастаянна казаў: «Вы ў мяне паздыхаеце тут», — распавёў суразмоўца «Нашай Нівы». — Таксама маёр прымушаў салдат аддаваць чэсць са словамі «Я зал**а» [галоўка палавога члена].

Пра тое, ці біў маёр салдат, звестак пакуль няма. Але кажуць, што аднойчы Ч. прымусіў Андрэя апрануць зімовую вопратку, бронекамізэльку ды каску і ў такім выглядзе 6 гадзін стаяць пад дзвярыма свайго кабінета. Калі маёр нарэшце адпусціў хлопца, у таго ўся вопратка была мокрая наскрозь.

Падзеі таго дня, калі Андрэй выпаў з вакна, вядомыя часткова. Андрэй быў у штабе разам з іншымі салдатамі. У хлопца і яго саслужыўца былі падпісаныя паперы на кароткае звальненне. Але ў штаб зайшоў Ч., пачаў абражаць салдат, крычаць, што яны штосьці там не прыбралі, і называць «жывёламі». Маёр забраў у салдат паперы на звальненні і парваў іх.

Пасля маёр нібыта яшчэ некалькі разоў вяртаўся, абражаў і крычаў на салдат.

Затым з Андрэем здарылася бяда.

Вядома, што сам хлопец не памятае падрабязнасці таго, як выпаў з акна. Але яго бацькі сумняюцца, што хлопец пайшоў на самагубства. Кажуць, што Андрэй заўсёды быў вельмі разважлівым і адэкватным чалавекам.

Да таго ж і ён, і ўся яго сям’я — шчырыя хрысціянскія вернікі, таму бацькі не вераць, што хлопец мог рашыцца на такі радыкальны крок.

«Андрэй з добрай і забяспечанай сям’і. Ён выдатна вучыўся, бацькі заўсёды яго падтрымлівалі. І бацькі не дадуць зрабіць з яго вар’ята, які выскачыў з вакна», — кажуць знаёмыя сям’і Андрэя.

Цікава, што з сайта Мінабароны ўжо прыбралі нават адзіны кароткі артыкул, у якім узгадваецца маёр Ч.

Сам Віталь Ч. адмовіўся ад каментараў, паведаміў, што размову спачатку трэба ўзгадніць з намеснікам па ідэалогіі брыгады. Пакуль што маёр не пад вартай.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА34

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна10

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў2

Беларуская чыгунка прадае вагоны, якімі раней абслугоўваліся маршруты ў Еўропу1

Да чаго прывядзе поўнае закрыццё мяжы з Польшчай19

У Непале жонку аднаго экс-прэм'ера пабілі разам з мужам, а жонку другога спалілі жыўцом10

Кампаніі, якія арганізуюць паездкі ў Польшчу, адмяняюць рэйсы3

Венгрыю ўсё ж прымусілі адмаўляцца ад расійскага газу2

Стала вядома імя беларускага дыпламата ў Чэхіі, які мог мець дачыненне да шпіёнскай сеткі1

Больш за 10 выбухаў прагрымелі ў сталіцы Катара. Гэта вынік ракетных удараў Ізраіля8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА34

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць