Улада

З цэлай Еўропай гутарку весці

У Бруселі праходзяць перамовы міністра замежных спраў Беларусі з чыноўнікамі еўраструктур

27 студзеня ў Бруселі пачаліся перамовы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з чыноўнікамі структур Еўрапейскага саюза.

Мартынаў сустракаецца з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Чэхіі, якая цяпер старшынствуе ў ЕС, і Швецыі — наступнага старшыні, а таксама з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Еўракамісіі і Генеральнага сакратарыяту Савета ЕС. Тэма перамоў — стан і перспектывы развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Візіт праходзіць 26—28 студзеня па запрашэнні чэшскага старшынства ў Еўрасаюзе.

Напярэдадні прэс‑служба Еўракамісіі паведаміла, што на сустрэчы з Мартынавым еўракамісар па знешніх сувязях

Беніта Ферэра‑Вальднэр мае намер заклікаць Беларусь «зрабіць далейшыя крокі ў правільным кірунку, каб адносіны прадаўжалі развівацца».

У прэс‑рэлізе зазначаецца, што гэтая сустрэча Мартынава з еўрачыноўнікамі ў фармаце «тройкі» на ўзроўні міністраў замежных спраў краін ЕС — другая пасля 13 кастрычніка, калі ЕС прыняў рашэнне аб частковым прыпыненні санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

На думку Ферэра‑Вальднэр, другая сустрэча — «выдатная магчымасць ацаніць прагрэс Беларусі ў галіне дэмакратызацыі, павагі правоў чалавека і вяршэнства закона». Еўракамісар нагадала, што ў красавіку санкцыі ЕС адносна Беларусі будуць перагледжаныя. «Мы будзем уважліва сачыць за сітуацыяй у краіне», — цытуе прэс‑служба Еўракамісіі Ферэра‑Вальднэр.

Камісар ЕС па знешніх сувязях выказала надзею, што Беларусь стане паўнацэннай удзельніцай Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, а пазней — і Усходняга партнёрства. Пры гэтым яна падкрэсліла, што гэты ўдзел будзе залежаць ад «выбару краіны і яе рашэнняў».

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

Усе навіны →
Усе навіны

Да вясны пабудуюць веладарожку да Мінскага мора4

Пачынаюць будаваць новую частку аўтамабільнага моста цераз Мухавец у Брэсце

«Гэта не плоў, а каша з мясам». Беларусы зноў спрачаюцца з-за школьнага харчавання

«Усе прымежныя паркоўкі забітыя фурамі з літоўскімі нумарамі». Лукашэнка ўвёў дадатковыя абмежаванні для літоўскіх перавозчыкаў7

У цэнтры Рыма двойчы абвалілася гістарычная вежа Конці1

На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік Змітраку Бядулю3

Медыцынская загадка: у жанчыны нечакана пачаў дрыжаць правы бок твару. Прычыну выявіў толькі восьмы доктар2

Спальваць нельга, выкідаць у сметнік — таксама. Што рабіць з лістотай у двары?6

Польшча, Літва і Латвія за чатыры гады не ўпусцілі 200 000 нелегальных мігрантаў з Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць