Грамадства

Нямецкая стыпэндыя студэнтам, якім пагражае выключэньне

Сёлета грамадзкаму актывісту Аляксею Трубкіну з Наваполацку споўнілася 19 гадоў, і ён падлягае прызыву на вайсковую службу. Падчас апошняй выбарчай кампаніі яго арыштавалі на 7 сутак, а пасьля заканчэньня тэрміну, адразу ж з ізалятару, завезьлі ў Полацкі ваенкамат. Там яму паведамілі аб прызыве ў войска. Праходзячы мэдкамісію, прызыўнік паведаміў, што зьяўляецца сябрам Беларускага Народнага Фронту. Што было потым, распавядае сам Аляксей Трубкін: (Трубкін: ) «Амаль кожны тыдзень наведваў ваенкамат. Былі сумоўі з прадстаўнікамі розных вайсковых частак. Размаўлялі са мной дэсантнікі зь Віцебску, спэцназаўцы з Мар’інай Горкі, памежнікі, танкісты… Усе яны адмаўляліся мяне браць з-за маёй партыйнасьці. Пры мне памежнік тэлефанаваў таварышу і пытаўся: што са мной рабіць? Адказ я пачуў на адлегласьці. Той крычаў: «Не! Ні ў якім выпадку!» Урэшце мне і яшчэ аднаму хлопцу, які стаіць на ўліку ў псыхдыспансэры, сказалі, што мы радзіме не патрэбныя, і што мы ня годныя служыць у беларускім войску». Мы патэлефанавалі вайсковаму камісару Полацкага аб’яднанага ваенкамату палкоўніку Нячаеву з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю. Вось што ён нам паведаміў: (Нячаеў: ) «У нас да адбору вельмі сур’ёзны падыход. Па-першае, чалавек павінен валодаць пэўнымі маральна-валявымі якасьцямі, мець добрае здароўе. Таму тут ніякіх палітычных падыходаў быць ня можа. А непасрэдна адбор ажыцьцяўляюць прадстаўнікі вайсковых частак. Яны задаюць пытаньні, датычныя спэцыфікі службы, і глядзяць – ці падыходзіць чалавек. Скажам, ці добра ён бегае крос, як ён падцягваецца… Ці той у яго склад розуму. Ёсьць з каго выбіраць і выбіраюць самых лепшых». Радыё Свабода

Фундацыя Генрыха Бёля прапануе пяці студэнтам зь Беларусі, якім пагражае выключэньне з навучальнай установы з палітычных прычынаў, зь зімовага сэмэстру 2006/2007 (пачынаецца ў кастрычніку 2006) аднагадовую стыпэндыю на навучаньне ў Нямеччыне. Для гэтага дзейнічаюць звычайныя для Фундацыі тэрміны падачы дакумэнтаў і ўмовы ўдзелу (глядзі ніжэй). У пошуку навучальных месцаў і падачы дакумэнтаў падтрымку могуць аказаць кантактныя асобы з партнэрскай арганізацыі (глядзі www.pro-belarus.de).

У дадатак да навучаньня прапануецца індывідуальная праграма, якая ўлічвае індывідуальныя пажаданьні і складаецца з кансультацыі ўсіх партнэрскіх арганізацый.

Стыпэндыя пакрывае выдаткі на жыцьцё і складае 615 эўра ў месяц.

Акрамя гэтага, выплочваецца аднаразовая стартавая дапамога і даплаты за мэдычнае страхаваньне. Кошт даезду і зборы за навучаньне ня могуць быць выплачаныя.

A. Тэрмін падачы заяўкі.

B. Мэтавая група і крытэры адбору.

C. Дакументы, якія неабходна падаць.

D. Важныя заўвагі.

E. Kантакты, інфармацыя.

A Тэрмін падачы заяўкі:

— 30 чэрвеня 2006.

B. Мэтавая група і крытэры адбору:

— у мэтавую групу ўваходзяць студэнты, якім пагражае прымусовае адлічэньне, якія хочуць зь зімовага сэмэстру 2006/07 працягнуць у Нямеччыне навучаньне на атрыманьне дыплёму (г.зн., пяты ці сёмы сэмэстар) і на момант падачы заяўкі навучаюцца ў вышэйшай навучальнай установе ў Беларусі.

Крытэры адбору: выдатная акадэмічная пасьпяховасьць, грамадзянская актыўнасьць і дастатковыя веды нямецкай мовы, каб навучацца ў Нямеччыне.

C. Дакумэнты, якія неабходна падаць:

I. Тытульны аркуш (1 старонка) з наступнымі зьвесткамі:

1. Прозьвішча, імя;

2. Сталы адрас, тэлефон, нумар факсу, электронная пошта;

3. Дата нараджэньня;

4. Пол;

5. Грамадзянства;

6. Сямейны стан, колькасьць братоў/сясьцёр, занятак бацькоў;

7. Атэстат аб сканчэньні школы (калі атрыманы, адзнакі);

8. Унівэрсытэт, факультэт, кірунак, катэдра ў Беларусі;

9. Пачатак навучаньня, цяперашні прадмет (прадметы), які дыплём маеце атрымаць у Беларусі;

10. ВНУ, у якой хочаце працягнуць навучаньне ў Нямеччыне; спэцыяльнасьць, па якой хочаце працягнуць навучаньне ў Нямеччыне;

II. Матывацыйны ліст (1—2 старонкі):

з абгрунтаваньнем вашай заяўкі ў фундацыю;

з апісаньнем грамадзка-палітычнай і грамадзянскай дзейнасьці і стану навучаньня, улучна з асабістай сытуацыяй студэнта/студэнткі ў Беларусі і магчымай пагрозай выключэньня;

з абгрунтаваньнем Вашага выбару навучацца ў Нямеччыне, адлюстраваньнем ранейшых кантактаў зь Нямеччынай.

III. Аўтабіяграфія ў форме табліцы (1 старонка):

са зьвесткамі пра адукацыю, працоўны досьвед, практыку, веданьне моваў, іншую дзейнасьць.

IV. Апісаньне навучаньня да сёньняшняга моманту (1 старонка):

абгрунтаваньне выбару вывучанага прадмету;

адлюстраваньне асабістых акцэнтаў у навучаньні і будучых плянаў што да навучаньня і прафэсіі;

пералік дасягненьняў у акадэмічнай дзейнасьці.

V. Рэкамэндацыі аб удзеле ў грамадзка-палітычнай дзейнасьці (1—2 старонкі):

пацьверджаньне і падрабязнае апісаньне грамадзка-палітычнай і грамадзянскай дзейнасьці іншымі асобамі, якія добра ведаюць заяўніка і могуць даць заключэньне пра яго дзейнасьць.

Асоба, якая дае рэкамэндацыю, можа, але ня мусіць быць сябрам нейкай арганізацыі. Сьведчаньні пра практыку альбо рэкамэндацыі ад чальцоў сям’і спаборніка не прымаюцца.

Рэкамэндацыя мае ўтрымліваць:

апісаньне грамадзянскай актыўнасьці, асабліва ў якіх галінах заяўнік дагэтуль быў адказны і што дакладна рабіў;

асабістая ацэнка асаблівых патрэбаў заяўніка;

VI. Актуальны допуск да паступленьня ў ВНУ (калі ёсьць).

VII. Копія атэстату аб заканчэньні школы. Калі ёсьць, копія дакумэнту аб здадзеных іспытах у Беларусі (усё перакладзена і, калі магчыма, заверана натарыяльна).

VIII. Рэкамэндацыя выкладчыка ВНУ (калі магчыма).

Зьмест: ацэнка акадэмічнай пасьпяховасьці і прагноз, пэрспэктывы.

IX. Сьведчаньне аб ведах нямецкай мовы.

D. Важныя заўвагі для спаборнікаў.

— Пра афармленьне дакумэнтаў: заяўка мусіць быць напісаная па-нямецку. Калі ласка, ужывайце шрыфт ня меншы за 11 пунктаў.

Мы чакаем Вашай заяўкі электроннай поштай у прымацаваным выглядзе з усімі неабходнымі дакумэнтамі ў фарматах pdf альбо doс.

На жаль, няпоўныя зборы дакумэнтаў ня могуць быць апрацаваныя.

— Пра часавыя рамкі прыняцьця рашэньня: дацэнт Фундацыі правядзе з Вамі ў ліпені тэлефонную размову пра зьмест і інтарэсы Вашага навучаньня і ўхваліць Ваш выбар, калі Вы пройдзеце першы адбор. Пра гэта мы паведамім Вас у другім тыдні ліпеня.

Нарэшце, камісія канчаткова прымае рашэньне па Вашай заяўцы. У канцы ліпеня 2006 году Вы атрымаеце ад нас паведамленьне пра вынікі.

Калі Вашу кандыдатуру адхілілі: калі ласка, просім Вашага разуменьня, што пры вялікай колькасьці заявак мы, на жаль, ня зможам індывідуальна паведаміць Вас пра прычыны адхіленьня Вашай кандыдатуры.

Да абароны асабістых зьвестак: усе зьвесткі пра Вас будуць захоўвацца ў праграме адміністраваньня адрэсаў і будуць зьнішчаныя праз 6 месяцаў. Мы гарантуем Вам ананімнасьць Вашай заяўкі.

E. Кантакты/інфармацыя

Калі ласка, скіроўвайце свае заяўкі па электроннай пошце (дадаткі ў фарматах pdf альбо doc) на адрас:

Studienwerk der Heinrich-Boell-Stiftung

Betreff: “Bewerbung Pro Belarus”

e-mail: [email protected]

Дадатковая інфармацыя:

Brbel Karger, Tel. +49-30-28534-400, [email protected]

Панядзелак, аўторак, чацьвер, пятніца зь 10:00 да 13:00 гадзінаў.

Інфармацыю пра акцыю Pro Belarus і дапаможную дзейнасьць (напрыклад, дапамогу ў абраньні месца навучаньня) глядзеце на сайце pro-belarus.de/

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране17

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу24

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране17

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць