Улада11

Памёр ідэолаг 1990-х Уладзімір Замяталін

Сёння а 9-й раніцы ў сябе дома памёр на 72-м годзе жыцця Уладзімір Замяталін.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі члены яго сям'і. Прычына смерці пакуль невядомая.

Замяталіна называлі кардыналам беларускай ідэалогіі, аўтарам двух беларускіх рэферэндумаў, хросным бацькам «Дажынак» і «Славянскага базару» і правай рукой Аляксандра Лукашэнкі.

Уладзімір Замяталін родам з расійскай Тулы, скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, пасля служыў у войску палітруком у Германіі, Далёкім Усходзе. У выніку лёс занёс Замяталіна ў Беларусь, дзе ён узначаліў прэс-службу Мінабароны. Меў званне палкоўніка.

Затым Замяталін быў прэс-сакратаром Савета Міністраў, віцэ-прэм’ерам, а таксама намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказным за ідэалогію. Пры часе яго кіравання ціск на беларускую культуру быў наймацнейшым.

Пры канцы кар'еры Замяталін узначальваў «Беларусьфільм», фігураваў як прадзюсар некалькіх беларуска-расійскіх фільмаў на ваенную тэматыку: «Брэсцкая крэпасць», «У чэрвені 41-га», «Снайпер: зброя адплаты». 

Каментары1

  • Беларус
    10.09.2024
    Прыемная навіна.

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода26

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна7

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода26

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць