Свет1414

Каламойскі распавёў, што прапагандыст Салаўёў ледзь не пайшоў на ўкраінскі тэлеканал

Украінскі алігарх Ігар Каламойскі, які падтрымліваў Уладзіміра Зяленскага, распавёў РБК пра перамовы аб прыёме на працу расійскага тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва.

Па словах Каламойскага, Салаўёў павінен быў працаваць на ўкраінскім тэлеканале «1+1». «Ён у адзін час пераехаў у Ізраіль, у 2011 ці 2012 годзе, калі ў яго былі нейкія непрыемнасці ў Расіі. І ён [Салаўёў] досыць сур'ёзна пра гэта думаў. У нас з ім рыхтавалася нават падпісанне кантракту і ўжо «нават абмяркоўвалі фінансавыя пытанні», - распавёў алігарх.

Паводле словаў алігарха, Салаўёву прапаноўвалі пасаду вядучага аўтарскай праграмы на «1+1».

Аднак пасля журналісту «даравалі» і ён вярнуўся ў Расію, працягнуў Каламойскі. Пры гэтым бізнесмен падкрэсліў, што сам з Салаўёвым не сустракаўся. Перамовы ў Ізраілі вёў стрыечны брат журналіста Аляксандр Шапіра, які, па словах Каламойскага, «быў яго таварышам», з якім яны разам вучыліся.

Салаўёў абвяргае словы Каламойскага: ён заявіў, што з Шапірам не знаёмы і «непрыемнасцяў у Расіі» не меў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца4141

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка выказалася пра вайну19

У бабруйскай калоніі памёр зняволены

Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску сталі будаваць сцяну3

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»19

Міністарка аховы здароўя Швецыі страціла прытомнасць на прэс-канферэнцыі ў першы ж дзень знаходжання на пасадзе ВІДЭА6

Джазавую спявачку і кіраўніцу вакальнай студыі асудзілі па палітычным артыкуле2

СМІ Паўночнай Карэі выразалі з віншавання Лукашэнкі фразу пра «гатоўнасць наведаць вашу краіну»5

«Магчыма, нам трэба падумаць аб стварэнні часовага лагера». Дэмсілы рыхтуюцца да магчымай масавай дэпартацыі палітвязняў з Беларусі5

Рыта Дакота расказала, чаму ёй забаранілі спяваць у Расіі — беларускі і расійскі «чорныя спісы» ўніфікавалі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне41

ГрамадстваАбнаўляецца41

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць