Здарэнні

У сталіцы таксіст абакраў пасажырку, якая заснула на заднім сядзенні

41-гадовая жанчына пасля застолля ў сваёй сяброўкі вырашыла дабрацца дадому на таксі. Калі на выклік прыехала машына, жанчына села ў аўто і загадзя перадала таксісту грошы за аплату паездкі. Паколькі ўжо была позняя ноч, пацярпелая заснула на заднім сядзенні, паведамляе сталічная міліцыя.

Прыехаўшы па месцы прызначэння, таксіст разбудзіў кліентку і пачаў выправаджваць яе з машыны. Увязаўшыся ў канфлікт з кіроўцам, жанчына зусім забылася пра сваю сумку, пакінутую ў машыне. Гэтым і скарыстаўся 38-гадовы таксіст. У сумачцы ён знайшоў мабільны тэлефон, дакументы і кашалёк з 230 рублямі. Апошнія і сотавы мужчына, не раздумваючы, забраў сабе, а вось дакументы і сумку фігурант выкінуў у раку.

Пацярпелая ўзгадала пра рэчы на раніцу, пасля чаго адразу ж звярнулася ў міліцыю.

Як пазней стала вядома, прысвоеныя грошы мужчына патраціў на ўласныя патрэбы, а мабільны тэлефон меў намер прадаць, але яму перашкодзілі аператыўнікі.

Мужчына затрыманы. Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж і загадзя ілжывы данос.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць