Названыя лаўрэаты прэміі Карласа Шэрмана: пераклады з ідыша, шведскай і лаціны

У суботу пасля з'езда Беларускага ПЭН-Цэнтра адбылося ўганараванне прэміяй імя Карласа Шэрмана за найлепшыя перакладныя кнігі 2018 года.
Сёлета прэмія, заснаваная ў 2016 годзе, упершыню ўручаецца ў трох намінацыях — пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.
Фундатары прэміі — Беларускі ПЭН-Цэнтар, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнародны дабрачынны фонд «Вяртанне».
Прадстаўнік «Вяртання» Сяргей Макарэвіч сказаў, што задача прэміі — вывесці з ценю нашых перакладчыкаў. Сёлета перакладзена 47 кніг (у тым ліку і з такіх моваў, як санскрыт, ідыш, турэцкая, японская).
У намінацыі проза перамог Сяргей Шупа за пераклад з ідыша рамана Мойшэ Кульбака «Панядзелак»
У намінацыі паэзія першынстваваў Антон Францішак Брыль, які пераклаў з лацінскай мовы зборнік паэзіі Марцыяла.
А ў намінацыі дзіцячая літаратура перамагла Надзея Кандрусевіч. У шорт-лісце былі адразу дзве яе кнігі: «Мітусня ў агародзе» Свэна Нурдквіста, і «Ёрдзіс» Юі Вісландэр (са шведскай).
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары