Улада

У судзе разгледзяць скаргу Франка Вячоркі

У менскім гарадзкім судзе сёньня будуць разглядаць скаргу Франка Вячоркі на незаконнае рашэньне суду аб прызыве ў войска.

Нагадаем, 16 студзеня Франка Вячорку гвалтоўна затрымалі людзі ў цывільным у палаце вайсковага шпіталю, дзе хлопец праходзіў мэдычнае абсьледаваньне. У кайданках Франка прывезьлі ў ваенкамат, дзе яму паведамілі, што яго адвязуць у вайсковую частку.

Там жа вайскоўцы заявілі, што ў іх на руках ёсьць вынікі мэдычнага заключэньня аб тым, што Франак прыдатны да службы ў войску. Раней хлопец меў адтэрміноўку на паўгады з‑за апэрацыі на вачах і хранічных хваробаў. Франак у ваенкамаце заявіў, што будзе скардзіцца ў суд на незаконныя дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі камандавалі людзі ў цывільным.

Пасьля гэтага Франка адпусьцілі і 19 студзеня ён зьвярнуўся у суд Савецкага раёна. Суд накіраваў папярэджаньне ў ваенкамат аб тым, што да разгляду скаргі прыпыняецца прызыў Франка ў войска. Але 28 лютага хлопца схапілі на вуліцы людзі ў цывільным, зьбілі спачатку ў машыне, а потым у ваенкамаце і ў кайданках адвезьлі ў Баранавіцкую вайсковую частку. Бацькам хлопца паведамілі, што суд завочна вынес рашэньне аб законнасьці прызыву Франка ў войска.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на папраўку да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны8

Трамп: Вайна Расіі і Украіны — асабісты канфлікт, а Пуцін не сустракаецца з Зяленскім, бо яго не любіць9

Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў абавязваюць непасрэдна пералічваць грошы на Беларускі Чырвоны Крыж2

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў6

Рэжысёр Вудзі Ален узяў удзел у Маскоўскім тыдні кіно, дзе захапляўся Расіяй і Дастаеўскім6

Жлобінскі водаканал наглядна паказаў, чаму нельга кідаць вільготныя сурвэткі ва ўнітаз9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць