Грамадства2424

Пасольства Беларусі ў Літве адрэагавала на заўвагу пра сур'ёзны твар віцэ-прэм'ера Петрышэнкі

Прэс-сакратар беларускага пасольства ў Літве Павел Слюнькін адрэагаваў на каментар галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай, якая раскрытыкавала афіцыйную беларускую дэлегацыю на пахаванні Каліноўскага ў Вільні словамі «рабяты, ўсё добра, вы не на вайне, зрабіце што-небудзь з вашымі тварамі» і параўнала яе з дэлегацыямі Літвы і Польшчы.

Чытайце таксама: «Петрышэнка, вы не на вайне. Зрабіце нешта з тварам»

«Моц імгнення, якую так і не змагла адчуць Ірына Леўшына і цытуючая яе «Наша Ніва»», — піша спадар Слюнькін і паказвае іншую фатаграфію з удзелам беларускай дэлегацыі, з іншага ракурсу.

«Для некаторых прыніжэнне іншых і пошук негатыву — гэта прафесія і нават лад жыцця. Але ж гэта зусім не нагода, каб нам усім не ўсміхацца. Тым больш калі ёсць такая сапраўды гістарычная і натхняльная нагода!

Адмыслова шукаць і выкладаць фотаздымкі, дзе няўдала атрымаліся нашыя сябры і калегі, не буду. Бо нас гэта шчаслівейшымі не зробіць, іх можа пакрыўдзіць, а некаторыя зласліўцы абавязкова падумаюць, што ўсе людзі такія ж, як яны.

Дзякуй Богу, гэта не так!

І шчыры сардэчны дзякуй Літве, Беларусі і Польшчы за перажытыя яскравыя імгненні!» — піша супрацоўнік беларускага пасольства ў Літве.

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць