Меркаванні

Даручэнне выканана!

«Будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, пабудаваны ў 1939 годзе паводле праекту архітэктара Лангбарда І.Р. і рэканструяваны у адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. у 2006‑2009 гг».

Нарэшце, дачакаліся… Пакуль не бронзавага помніка ў поўны рост, а толькі бронзавага барэльефа.

«Будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, пабудаваны ў 1939 годзе паводле праекту архітэктара Лангбарда І.Р. і рэканструяваны у адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. у 2006‑2009 гг». (У арыгінале надпіс па‑расейску.) Гэты барэльеф усталяваны днямі на лесвіцы, якая вядзе да галоўнага ўваходу ў тэатр.

Цікава, што ў сюжэт суботняга выпуску «Наших новостей» на АНТ, прысвечаны прыёмцы будынку пасля рэканструкцыі прэмьер‑міністрам Сідорскім, шыльда ў памяць Лангбарда хоць і згадваецца, але камера паказвае яе мімаходзь. Прачытаць надпіс цалкам тэглядач бы пры ўсім жаданні не змог, а рэпарцёр яе чамусьці не агучыў.

Адкуль такая сціпласць? Ясна, што ідэя ўвекавечыць «даручэнне Прэзідэнта РБ» нарадзілася не ў галаве кіраўніка дзяржавы. Хутчэй за ўсё, гэта прыдумка аўтараў барэльефа. Але ж зацвярджаўся праект, відаць, на самым высокім узроўні.

Што ж, і ўвесь праект рэканструкцыі, і гэтую яго частку ацэняць некалі нашы ўдзячныя нашчадкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Усе навіны →
Усе навіны

Што з рукой у кіраўніка Магілёўскай вобласці Ісачанкі?4

«Легалізацыя за два дні». Чаму айцішнікі з'ехалі з Польшчы ў Ірландыю і Узбекістан5

Хтосьці на ўрадавым бізнэс-джэце вярнуўся ў Мінск з курорта ў Турцыі7

Топавы айцішнік падазраваў усіх вакол у змове. Пасля кансультацый з чатам GPT ён забіў сваю маці і сябе6

Cям’я адмовілася ад ультраапрацаваных прадуктаў на месяц. Наступствы здзівілі6

Колькі каштуюць у Беларусі самыя папулярныя пластычныя аперацыі

Хлопец не давучыўся ва ўніверсітэце і з'ехаў у Польшчу. Але па вяртанні яму прыпомнілі позву з ваенкамата5

Вучыце гімны, беларусы!31

Колькі ўкраінцаў згодны на перамовы на любых умовах, а колькі за тое, каб ваяваць, пакуль не выйдуць на мяжу 2022 года12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць