Усяго патроху22

Маладыя ў Германіі запусцілі паветраны шарык з паштоўкай, а ён прызямліўся ў Ружанах

Ёсць у немцаў такая вясельная традыцыя, як запусканне ў неба паветраных шарыкаў, надзіманых геліем, у гонар маладых. Да іх прымацоўваюць паштоўкі, на якія просяць адгукнуцца людзей, што знойдуць вясельнае пасланне. Цяпер пра гэтую традыцыю ведае і сям’я Жыеўскіх з Ружан, якая стала выпадковым адрасатам такога нямецкага прывітання, піша газета Раённыя будні.

Іна Андрэеўна вярталася з работы, калі раптам у двары пад акном іх прыватнага дома заўважыла нейкае «смецце». Гаспадыня падняла паперку і пацягнула за прымацаваны да яе «хвост», калі раптам з вазона з петуніямі паказаўся шарык. Выгарэўшая за час няблізкага палёту паштоўка ўражання не зрабіла. Жанчына прызнаецца, што ўжо несла «смецце» да урны, калі звярнула ўвагу, што паштоўка не айчынная, а надпісы на ёй на замежнай мове.

— Сфатаграфавала паштоўку, адправіла фота дачцэ, — расказвае Іна Жыеўская. — Яна і пераклала тэкст, растлумачыўшы, што гэтая паштоўка — прывітанне ад Лізы і Енса, пары з Германіі, якія 10 жніўня гэтага года гулялі вяселле. Яны прасілі яго атрымальніка напісаць на згаданы зваротны адрас, хто і дзе знайшоў пасланне. Шчыра кажучы, адразу падумала, што гэта нейкі розыгрыш. Але дачка сказала, што ў Германіі сапраўды ёсць традыцыя запускаць на вяселлі паветраныя шарыкі. Ну, і муж пераканаў: раз людзі просяць, трэба адказаць.

З дапамогай інтэрнэт-перакладчыка Іна і Валерый Жыеўскія напісалі ліст і адправілі яго поштай. Указалі і адрас сваёй электроннай пошты, на які неўзабаве і прыйшоў адказ ад маладой сям’і. Як высветлілася, пара жыве пад Мюнхенам. Маладыя былі вельмі здзіўлены, што шарык з пасланнем адляцеў настолькі далёка ад іх дома… Адным словам, паміж беларусамі і немцамі завязалася перапіска.

— Няхай прызямліўся б гэты шарык у іншым месцы! Дык не! — гаворыць спадарыня Іна.

Справа ў тым, што Жыеўскія аб’ездзілі амаль усю Германію: Валерый з сынам і сёння рэгулярна бываюць там у рабочых камандзіроўках, шмат гадоў вадзіцелем-«дальнабойшчыкам» была і Іна Андрэеўна. Дзякуючы рабоце, яны знайшлі ў гэтай краіне нямала знаёмых, з якімі падтрымліваюць цёплыя, сяброўскія адносіны. Цяпер, верагодна, набылі яшчэ адных: чакаюць магчымасці сустрэцца з сям’ёй, ад якой атрымалі вось такое незвычайнае прывітанне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»7

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве забілі і расчлянілі школьніка. Яго парэшткі кінулі ў сажалку12

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд29

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»7

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць