Свет55

У РПЦ змянілі правілы хрышчэння дзяцей

Сінод Рускай праваслаўнай царквы ў чацвер выключыў абмежаванні для людзей, якія носяць імёны святых любых памесных праваслаўных цэркваў свету ці сугучныя ім імёны, вынікае з часопісаў пасяджэння Сінода, апублікаваных у чацвер на сайце Рускай праваслаўнай царквы, піша ria.ru.

«Падкрэсліць недапушчальнасць любых абмежаванняў у богаслужэбным памінанні і дапушчэнні да царкоўных таямніц вернікаў, якія маюць нацыянальныя імёны, традыцыйныя для іншых памесных праваслаўных цэркваў (або імёны ў іншых нацыянальных гучаннях)», - гаворыцца ў часопісе.

Пад імёнамі «ў iншых нацыянальных гучаннях», мяркуючы па каментары да рашэння Сінода, маюцца на ўвазе сугучныя імёны, напрыклад: Іаан — Джон, Іаана — Жана.

Хрысціць дзяцей цяпер таксама можна пад імёнамі святых іншых праваслаўных цэркваў. У РПЦ таксама звярнулі ўвагу духавенства на гэтыя змены.

Калі чалавек хоча прыняць хрышчэнне ў дарослым веку, але яго імя не мае аналагу ў месяцасловах памесных праваслаўных цэркваў, не сугучна ім, ён сам можа выбраць сабе хрысцільнае імя з святцаў, «прычым пажадана, каб яно было блізкае па гучанні з цывільным імем».

У абгрунтаванні да гэтых рашэнняў сказана, што традыцыя называння па святцах, якая склалася ў Рускай праваслаўнай царкве, «не заўсёды ўлічвае разнастайнасць практык і традыцый, якія склаліся ў іншых памесных праваслаўных цэрквах, у тым ліку ў сувязі з тым, што Месяцаслоў Рускай царквы не ўтрымлівае імёнаў усіх святых, праслаўленых памеснымі цэрквамі».

Акрамя таго, адзначаецца, што па біблейскай традыцыі выбіраць імя дзіцяці — гэта прэрагатыва бацькоў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?5

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook16

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх7

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі7

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?5

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць