абноўлена
На борце самалёта, што разбіўся пад Тэгеранам, беларусаў не было
Украінскія СМІ паведамляюць, што на борце ўкраінскага самалёта, які разбіўся сёння раніцай пад Тэгеранам, былі грамадзяне сямі краін, у тым ліку двое ўкраінцаў-пасажыраў і 13 украінцаў — членаў экіпажу.
А таксама: Канады — 73 чалавекі, Ірана — 71, Германіі — 4, Вялікабрытаніі — 3, Швецыі - 8, Афганістана - 6.
Удакладнена: паводле інфармацыі іранскіх СМІ, канадцаў было нашмат менш, затое іранцаў — 147 чалавек.
Каментары