Усяго патроху11

Здымае стрэс і грэе сядзенне: як сабака Мульцік возіць людзей з Гродна ў Баранавічы

Кіроўца Ігар і сабака Мульцік — неразлучныя сябры. Яны пачыналі ездзіць на фуры па Беларусі і Расіі, а цяпер возяць людзей на маршрутцы Баранавічы — Гродна. Распавядаем пра сяброўства кіроўцы і сабакі, а таксама пра стаўленне да гэтага пасажыраў, піша hrodna.life

Тры гады таму Ігар падабраў Мульціка недалёка ад сваёй дачы ў Баранавічах. Карміў і даглядаў,а пасля стаў браць у рэйсы. Так яны і пасябравалі.

«Цяпер мы неразлучныя сябры. Думаю, лёс нас звёў не проста так. Мульцік — мой анёл-ахоўнік. Калі я працаваў на фуры, былі моманты — засынаў за рулём у далёкіх рэйсах. Сабака як трасане — і ўсё нармальна. Мульцік адразу даў зразумець, што сядзець дома ён не будзе, хоча дапамагаць мне. Раней ездзілі на фуры, а цяпер працуем на маршрутцы. Некалькі разоў на тыдзень перавозім людзей у Гродна і назад у Баранавічы».

«Гэта сабака кіроўцы»

Падчас паездак Мульцік спіць у салоне, каля Ігара. Калі пасажыры не супраць — падыходзіць і знаёміцца ​​з імі.

«Дома пакідаць я яго не магу, ён заўсёды рвецца ў дарогу. Паедзеш без яго, так ён будзе бегчы за машынай пакуль не спынюся. Разам мы працуем ужо тры гады. За ўвесь час працы ў маршрутцы толькі два разы пасажыры выказваліся негатыўна. А так усе задаволеныя, відэа здымаюць і фатаграфуюць Мульціка.

На пасажырскія сядзенні Мульціку заскакваць не дазваляю, толькі на маё. Варта мне адлучыцца, як ён ужо на кіроўчым месцы — грэе яго для мяне. А яшчэ мой сябар падчас аварыйных сітуацый людзей супакойвае. Была неяк на дарозе аварыя, я вырашыў дапамагчы — людзей забраць. Мульцік сядзеў побач з імі і стрэс здымаў».

Забыўся Мульціка ў Гродне, а ён сядзеў і чакаў

Некалькі месяцаў таму Ігар забыўся свайго напарніка ў Гродне. Мульціка ў Баранавічы прывёз іншы маршрутчык.

«Нас ведаюць многія маршрутчыкі. Адзін мой калега падабраў Мульціка і прывёз мне яго. Усё адбылося выпадкова. Людзей рассаджваў у салоне, а Мульцік тым часам гуляў з дзіцём на вуліцы. Разабраўся з пасажырамі і паехаў, думаў сабака зайшоў у салон. Прыязджаю ў Баранавічы, а сабакі няма. Знерваваўся. Пасля калега прывёз Мульціка. Казаў, што ён сядзеў каля ўваходу на вакзал. Сабака паўдня прабыў у Гродне без мяне і чакаў свайго моманту. Мульцік ужо ведае маю машыну і маіх калег.

Быў яшчэ выпадак, калі я на фуры працаваў: ён таксама неяк выскачыў. Сустрэліся мы ўжо каля крамы, дзе я выгружаўся. Ён сядзеў і глядзеў па баках і ўбачыў маю машыну. Вельмі разумны сабака і я вельмі рады што мы пасябравалі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты10

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі22

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»9

Расійскія і лукашэнкаўскія каналы распаўсюдзілі два фэйкі пра сустрэчу ў Белым доме. Паказальна, якія14

На ebay з'явіўся бабруйскі зефір. Цана шакуе7

Трамп спадзяецца зладзіць сустрэчу Зяленскага і Пуціна «ўжо на выхадных»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць