Кампанія абвясціла нацыянальны кастынг на ўдзел у адным з самых вядомых шоу свету, распавялі sb.by ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Белтэлерадыёкампанія стала ўладальнікам правоў на X-Factor на тэрыторыі Беларусі і арганізатарам шоу.
Напярэдадні быў абвешчаны нацыянальны кастынг на ўдзел у самым маштабным музычным праекце за гісторыю беларускага ТБ.
— Наша каманда ўжо зусім хутка праедзе па буйных гарадах Беларусі і, вядома, ацэніць таленты ў сталіцы. У каго не атрымаецца прыйсці на асабістую сустрэчу, відэазаяўкі прымем па інтэрнэце, — адзначылі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Каментары