Мова1414

Падборка моўных фэйлаў, якія вы дакладна бачылі, але на якія, магчыма, не звярталі ўвагі

Правільна пісаць: «па даручэннІ»

Манумент каля Чырвонага касцёла.

 

Правільна: па даручэнні. Аснова ў слове «даручэнне» заканчваецца на мяккі зычны, таму пішам канчатак -і. (Правіла на канчаткі меснага склону назоўнікаў 2-га скланення.)

Правільна пісаць: каСа

Вось яшчэ адзін прыклад — з цэнтральнага чыгуначнага вакзала.

Правільна: дзяжурны па вакзалЕ

Але ж аснова слова «вакзал» сканчваецца на цвёрды зычны, таму мусіць быць канчатак -е. Каб такога пазбегнуць, трэба вывучыць правапіс усё тых жа канчаткаў меснага склону для назоўнікаў 2-га скланення.

Правільна: па безнаяўнЫМ разліку (або гатоўкай)

Яшчэ адно найпапулярнейшае месца ў Мінску — метро.

Правільна: мЕтро

Нягледзячы на першы склад перад націскам, літара -е- тут захоўваецца. Слова запазычанае, таму не хоча паддавацца беларускаму правапісу. Існуе яшчэ шэраг падобных запазычанняў: легенда, калектыў, герой. Гэта трэба проста запомніць.

Правільна: гандлёвы цэнтр

Выйдзем з андэграўнду, тут таксама ёсць на што паглядзець. 

Правільна: аДкрыты

Прыстаўкі «ат-» у беларускай мове не існуе, таму пішам «аДкрытае», «аДтапыранае», «аДсартаванае».

Правільна: Перамогі

А гэта проста прыкольна

Правільна: па законЕ

Такія шыльды (з памылкай) у Беларусі багата дзе можна ўбачыць.

Калі і вы заўважылі падобныя недарэчнасці беларускай мовы, то дасылайце сюды: t.me/movabigmistake.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў11

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць