Здарэнні

Беларуса абвінавацілі ў перасылцы атруты ў амерыканскую турму

34-гадоваму грамадзяніну Беларусі Ўладзіславу Цімашчуку выстаўленыя абвінавачаньні ў пагрозах турэмшчыкам у Злучаных Штатах і перасылцы ў каліфарнійскую турму «таксычных рэчываў у якасьці зброі», паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на пракуратуру Паўночнай акругі Каліфорніі.

Паводле пракуратуры, Уладзіслаў Цімашчук пераслаў зь Беларусі два лісты (адзін у 2016 годзе, адзін у 2018-м) з атрутай рыцынам у турму Pelican Bay у Каліфорніі, адрасаваўшы іх начальніку турмы і зьняволеным (адзін зь якіх пазначаны як A.C.). Яму пагражае да 5 гадоў турмы за пагрозы і да году за перасылку небясьпечных прадметаў, магчымы таксама буйны штраф.

Сам Цімашчук раней быў зьняволены ў Каліфорніі — паводле The New York Times, у 2006 годзе яго пасадзілі за рабаваньне, згон машыны і гвалт адносна службовай асобы. Але пасьля датэрміновага вызваленьня ў 2011 годзе яго дэпартавалі ў Беларусь. У Pelican Bay ён не сядзеў.

Адзначаецца, што ў 2017 годзе невядомы пагражаў штодзень забіваць школьнікаў у горадзе Анагайм, калі з турмы ня вызваляць згаданага А.С. У 2019 годзе амэрыканскія турэмшчыкі перахапілі ліст, які Цімашчук пісаў вязьню Тэадору Качынскаму (эка-тэрарысту, вядомаму як «Унабомбэр», які забіў трох і параніў два дзясяткі чалавек). У тым лісьце Цімашчук узяў на сябе адказнасьць за пагрозы ў Анагайме і расказваў пра плян з рыцынам.

Беларусь ня мае дамовы пра экстрадыцыю з ЗША. Пракуратура не паведамляе, ці чакае, што Цімашчука даставяць у Штаты.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў27

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана8

НАТА перастане дзяліцца дэталямі вайсковай дапамогі Украіне. Зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну3

У Аманскім заліве загарэўся расійскі танкер3

Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас2

Нямецкі ўрад штогод плаціць 70 тысяч еўра за ўтрыманне «Рускага дома» ў Берліне2

Яшчэ адна тэрыторыя стане даступнай праз шэнгенскую візу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў27

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць