Меркаванні11

3:10

Постсавецкія краіны безнадзейна адстаюць па заробках ад цэнтральнаеўрапейскіх дэмакратый.

Постсавецкія краіны безнадзейна адстаюць па заробках ад цэнтральнаеўрапейскіх дэмакратый.

Сярэдні заробак у Беларусі ў студзені складаў каля 334$. Што ў суседзяў?

Сярод суседніх краінаў па ўзроўню заробкаў Беларусь займае перадапошняе месца.

Ніжэйшыя заробкі толькі ва Украіне, па якой сусветны крызіс ударыў найбольш балюча. Нашыя паўднёвыя суседзі атрымліваюць усяго толькі $216 штомесяц.

Беларускія 920 тысяч рублёў (334 даляры) ў студзені гэтага году — неадназначныя лічбы. Паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі, заробак у рублях вышэйшы за леташні, ён падняўся на 5%. А вось у далярах праз дэвальвацыю рубля заробак пакаціўся ўніз.

Расія мае сярэднестатыстычныя 459$. Праўда, калі ўлічваць, што заробкі ў Маскве і сыравінных рэгіёнах удвая большыя, чым ва ўсёй астатняй краіне, атрымліваецца, што расійская глыбінка жыве толькі трохі лепей за Беларусь.

Нашыя ж заходнія суседзі даўно ўжо беларусаў абскакалі. Гаманцы такіх падобных да нас жыхароў Літвы змяшчаюць штомесяц 946 даляраў. У 2,83 разы больш за нашыя! З такімі паказальнікамі Літва яшчэ і прайграе Латвіі і Польшчы, якія знаходзяцца па іншы бок тысячадаляравага паказальніка. Палякі атрымліваюць у сярэднім 1045$, а латвійцы — каля 900$. Сярэдні заробак у Латвіі ў канцы 2008-га быў пераваліў за тысячу даляраў, аднак гэтая краіна моцна пацярпела ад фінансавага крызісу. Раней найбольшы заробак быў у палякаў, у 2008-м ён дасягаў 1250 даляраў, але дэвальвацыя злотага зняцэніла яго амаль на 20%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА3

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі3

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых1

Нідэрланды, як і Ірландыя, Славенія і Іспанія, прыгразілі байкатаваць «Еўрабачанне-2026», калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль3

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА3

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць