Свет55

У шпіталях Крыма — больш за 1500 пацыентаў з дыягназам ВРВІ

У шпіталях Крыма з дыягназам ВРВІ знаходзяцца амаль паўтары тысячы чалавек, з іх больш за адну тысячу пацыентаў — з дыягназам «пнеўманія». Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Крыма Ігар Чамаданаў на пасяджэнні аператыўнага штаба па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, паведамляе сайт krymr.com.

«У нас шпіталізавана з прыкметамі ВРВІ 1447 чалавек, а менавіта з пнеўманіяй — 1039 чалавек. Для Крыма гэта каласальная колькасць», — канстатаваў Чамаданаў.

Некаторыя эксперты выказвалі меркаванне, што рэальная сітуацыя з каранавірусам ў Расіі нашмат горшая, чым дэкларуецца.

Расстат зафіксаваў рост выпадкаў пнеўманіі ў Маскве ў студзені з 5058 у 2019 годзе да 6921 у 2020-м. 

Медычныя ўлады Масквы абвяргаюць: гэта іншыя пнеўманіі, з каранавірусам не звязаныя. Больш за тое, уласная статыстыка маскоўскага ўпраўлення аховы здароўя і росту не фіксуе, а наадварот, назірае зніжэнне адпаведна на 8% і 7% проці мінулага года. Гэта быў проста статыстычны збой у сістэме Расстата.

Атмасфера недаверу характэрная не толькі для Расіі, але і для іншых аўтарытарных і дыктатарскіх рэжымаў. Людзі баяцца, што ўлады ў гэтых краінах думаюць не столькі пра мінімізацыю маштабаў эпідэміі, колькі пра тое, каб статыстыка выглядала лепш, чым у іншых краінах.

Падазрэнне ў навукоўцаў выклікала таксама статыстыка ў Іране і Кітаі. 

Усяго па стане на 20 сакавіка ў свеце ад каранавіруса памерла больш за 11 тысяч чалавек. Смяротнасць асабліва высокая ў людзей, старэйшых за 60 і, асабліва, за 80 гадоў. Мужчыны паміраюць удвая часцей за жанчын, выявілі эпідэміёлагі на аснове аналізу статыстыкі Кітая.

Другая хваля каранавіруса прымусіла расійскія ўлады паставіцца да яго ўсур'ёз. Расія закрыла свае межы, інфармацыя пра хваробу выйшла на першыя старонкі расійскіх СМІ.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле23

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць