Грамадства2626

«Самааддача беларускіх дактароў уражвае!» Выздаравеў бізнэсмен з Мінска, праз якога ў каранцін трапіла сотня чалавек

Гэты мінчук першым у краіне захварэў на пнеўманію, выкліканую каранавірусам. Цяпер для мужчыны ўжо ў мінулым усе страхі, рэанімацыя. Былы цяжкі пацыент інфекцыйнай бальніцы расказаў Auto.tut.by пра тое, як яго літаральна з таго свету выцягнулі лекары.

Ён вярнуўся з-за мяжы і праз некалькі дзён адчуў недамаганне з тэмпературай.

Васіль звярнуўся ў прыватны медцэнтр і атрымаў рэкамендацыі, як лячыцца. Аднак праз некалькі дзён тэмпэратура ў яго падскочыла да 40 градусаў.

Чытайце таксама: Бізнэсмен прывёз каранавірус у Мінск. Праз яго ў каранцін трапілі дактары «Ладэ», студэнты БДУ, вучні гімназіі №20 і парачка тэнісістаў

— Дыхаць стала вельмі цяжка. Выклікаў хуткую, якая адвезла мяне ў інфекцыйную бальніцу. Там зрабілі тэст на каранавірус, здымак, а калі быў гатовы яго вынік, вакол мяне пачаўся такі рух! Адразу паклалі на каталку і бегам у рэанімацыю.

Лекары, бачачы, што іх пацыент вельмі хвалюецца, працавалі з ім не толькі па лячэнні асноўнага захворвання, але і як псіхолагі: падоўгу стаялі ля ложка, распавядалі зразумелай мовай пра захворванне і лячэнне, развейвалі страхі.

Праз два тыдні, калі стан Васіля ўжо дазваляў, яго адключылі ад кіслароду, іншых медыцынскіх прыбораў і перавялі ў аднамесны бокс.

— Толькі калі пайшоў на папраўку, даведаўся, што да гэтага мой стан быў вельмі цяжкім.

Пацыент вельмі высока ацэньвае працу лекараў.

— Іх самааддача ўражвае. Гэта сапраўдныя прафесіяналы! Разумныя, карэктныя, вытрыманыя людзі! Заканчваецца іх змена — яны застаюцца ў аддзяленні, калі трэба. Ведалі, што ўся мая сям'я на каранціне і ніхто не прынясе мне перадачу — дзяліліся садавінай са сваіх ссабоек. І такое стаўленне было не толькі да мяне, але і да ўсіх пацыентаў.

Медыкі інфекцыйнай. У цэнтры — загадчык рэанімацыі Аляксандр Дзядкоў, злева ад яго — старэйшая медсястра бальніцы Ірына Парымон.

Пацыент заклікае ўсіх быць пільнымі.

— Ізалюйцеся, не хадзіце ў людных месцах, мыйце рукі, насіце маскі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам1

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Пуціным у Маскве4

Трамп дасягнуў межаў свайго свету фантазій. Куды ён адправіцца далей?17

Апублікавалі ВІДЭА, як у Курскай вобласці падбілі расійскага генерала2

Швейцарыя гатовая даць Пуціну імунітэт для прыезду на перамовы6

У Жлобіне заўважылі, што з комінаў БМЗ рэдка ідзе дым2

У інтэрнэце з'явілася «арыенціроўка» на расійскіх вайскоўцаў, якія згвалтавалі беларуску. Сілавікі абвяргаюць3

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?9

Перагаворшчык Пуціна запосціў карцінку ў стылі «Сімпсанаў»: на ёй Украіну падзялілі Расія і Венгрыя7

Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам1

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць