Свет1313

У Літве адкрываюцца кафэ, цырульні і музеі. Колькасць новых выпадкаў каранавіруса там ідзе ўніз

Delfi.lt

З 27 красавіка ў Літве ўступае ў сілу новы этап змякчэння каранціну — пры выкананні пэўных патрабаванняў адкрыюцца вулічныя кафэ, салоны прыгажосці і музеі, дазволена займацца спортам на вуліцы, адкрыюцца храмы, паведамляе Delfi.

Урад Літвы дазволіў гэтую дзейнасць пры захаванні жорсткіх патрабаванняў бяспекі. У вулічных кафэ за адным столікам могуць сядзець не больш за два чалавекі, столікі павінны стаяць на адлегласці двух метраў. Уладальнікі некаторых кафэ сумняюцца, што ім варта адкрываць установы, паколькі гэта запатрабуе нямала выдаткаў.

Каб палегчыць аднаўленне дзейнасці кафэ, Віленскі муніцыпалітэт даў кавярням магчымасць карыстацца паркамі і скверамі ў цэнтры сталіцы.

Культурныя, забаўляльныя, спартыўныя ўстановы таксама могуць наведваць групы не больш за два чалавекі (выключэнні датычацца членаў адной сям'i), алe ў гэтых установах, як і ў цырульняў, павінна дзейнічаць правіла 10 кв. м на аднаго чалавека.

Салярыі, масажныя кабінеты, салоны тату пакуль не будуць адчыненыя. З панядзелка дазволена праводзіць экзамены на кіраванне, займацца гольфам, тэнісам, стральбой на вуліцы, адкрыюць картадромы, заапаркі, батанічныя сады — але толькі тыя, што знаходзяцца на вуліцы.

Канферэнцыя біскупаў паведаміла, што ад панядзелка ў храмах штодня, за выключэннем нядзелі, будуць праходзіць службы з удзелам людзей, храмы будуць абмяжоўваць колькасць наведвальнікаў. З панядзелка адкрыюцца дзіцячыя сады — яны прымуць дзяцей, чые бацькі павінны выходзіць на працу.

Каранцін у Літве дзейнічае да 11 мая.

Па звестках Сусветнай метрыкі, у Літве за ўвесь час зафіксавана 1449 выпадкаў каранавіруса (у Беларусі 10 463), доля тых, хто захварэў, у суседзяў у два разы меншая.

У чацвер зафіксавана 28 новых выпадкаў, у пятніцу 12, у суботу 16, у нядзелю — 16 (у Беларусі учора 873, перад гэтым 817).

За ўвесь час памёр 41 чалавек

Найбольшая колькасць новых выпадкаў за дзень была 18 красавіка — 90 чалавек.

Каментары13

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца3737

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, нам трэба падумаць аб стварэнні часовага лагера». Дэмсілы рыхтуюцца да магчымай масавай дэпартацыі палітвязняў з Беларусі5

Рыта Дакота расказала, чаму ёй забаранілі спяваць у Расіі — беларускі і расійскі «чорныя спісы» ўніфікавалі6

Маска скінулі з першага месца самых багатых людзей свету2

Што робіцца раніцай чацвярга з выездам з Беларусі?2

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі18

Палітычны актывіст і прыхільнік Трампа Чарлі Кірк, у якога ўчора стралялі ў Юце, памёр7

«Нейкае напружанне ў паветры пачало навісаць». Як дырэктар адной беларускай кампаніі агітаваў удзельнічаць у вайне3

Мінскі шматпавярховік апанавалі прусакі. Вінаватая пякарня на першым паверсе1

Пугачова расказала, як з’язджала з Расіі і хто з Адміністрацыі Пуціна з ёй гаварыў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне37

ГрамадстваАбнаўляецца37

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць