Грамадства1616

«Мне прапанавалі аддаць подпісы з парламенцкіх выбараў, каб іх выкарысталі ў прэзідэнцкай кампаніі Караткевіч»

Пасля публікацыі матэрыяла «Матолька супраць Дзмітрыева: Гэты недапалітык стварыў штук пяць хайповых петыцый. Куды пойдуць подпісы?» у рэдакцыю «НН» звярнуўся жыхар Стаўбцоўскага раёна Юрый Іваноўскі, каб расказаць сваю гісторыю.

Юрый Іваноўскі. Фота газеты «Прамень»

Юрый Іваноўскі працуе фермерам, мае гаспадарку «Пан Ежы», якая спецыялізуецца на вырошчванні пекінскай капусты. Летась ён вырашыў стаць кандыдатам у дэпутаты па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе. Але паколькі не з’яўляецца сябрам палітычных партый, пайшоў на выбары праз збор подпісаў.

У выніку Іваноўскі здаў патрэбную 1000 подпісаў, але ўчастковая камісія іх забракавала. Пасля гэтага фермер дапамагаў прадстаўніку «Гавары праўду» Мікалаю Лысёнкаву.

«У гэтай сітуацыі я хачу падтрымаць Антона Матольку. Сітуацыя наступная: адносна нядаўна на мяне выйшаў Мікалай Лысёнкаў і прапаноўваў аддаць мае старыя сабраныя подпісы для «Гавары праўду», каб яны іх выкарысталі ў прэзідэнцкай кампаніі Таццяны Караткевіч. Натуральна, я адмовіўся гэта зрабіць. Цяпер з шэрагу прычынаў не магу больш супрацоўнічаць з Лысёнкавым», — кажа Юрый Іваноўскі.

Мікалай Лысёнкаў. Фота «Гавары праўду»

«НН» звязалася і са спадаром Лысёнкавым, каб той растлумачыў, што стаіць за гэтым канфлікткам? Мікалай кажа, што ён і ягоныя людзі дапамагалі Юрыю Іваноўскаму са зборам подпісаў. «Я апазіцыйны кандыдат, ён апазіцыйны кандыдат, то мы аб’ядналі нашы намаганні. Я ішоў ад палітычнай партыі, таму не так важныя былі подпісы», — кажа Лысёнкаў.

Размова аб тым, каб Іваноўскі прадставіў Лысёнкаву подпісы, сапраўды вялася. «Я хацеў атрымаць копію тых подпісаў, якія сабралі я і мая каманда, але мне іх так і не далі. І зусім не для таго, каб проста перапісаць гэтыя звесткі для ЦВК. Гэта патрэбна для будучай працы. Глядзіце, у гэтым доме за апазіцыйнага кандыдата падпісалася дваццаць чалавек, а ў гэтым — тры. Куды я хутчэй пайду зноў?» — кажа Лысёнкаў.

«Калі там ужо падпісваліся за апазіцыйнага кандыдата, то павінны і падпісацца за апазіцыйнага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах», — упэўнены актывіст.

Глядзі таксама:

Па акрузе Анісім вылучыўся каларытны фермер, вядзе кампанію пад словы Кастуся Каліноўскага

У Стоўбцах на ўчастках з назіраннем перамагае кандыдат ад апазіцыі

Каментары16

Цяпер чытаюць

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць